Беларуская Служба

Польшча атрымала ад ЕС 43 млн еўра за пастаўкі зброі ва Украіну

23.03.2023 20:17
У мінулым годзе Польшча прадаставіла Украіне дапамогу ў памеры 7 млрд долараў ЗША.
Armato-haubice Krab na poligonie.
Armato-haubice "Krab" na poligonie.Foto: MON/Twitter

Польшча атрымала ад Еўрапейскага Саюза 43 млн еўра за пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі.

Паводле яго слоў, Варшава атрымлівае кампенсацыю з Еўрапейскага фонду міру за прадастаўленне Украіне ваенна-тэхнічнай падтрымкі.

Маравецкі зазначыў, што Польшча мае намер атрымаць яшчэ 240 млн еўра кампенсацыі за прадстаўленую ваенную дапамогу Украіне.

Узброеныя сілы Украіны ўжо атрымалі з Польшчы, у прыватнасці, танкі Т-72, САУ, артылерыйскія снарады і боепрыпасы, пераносныя зенітна-ракетныя комплексы і беспілотныя лятальныя апараты. Акрамя таго, Польшча вучыць украінскіх вайскоўцаў абслугоўванню танкаў Leopard 2, САУ Krab і рыхтуецца перадаць знішчальнікі МіГ-29.

Раней украінскі бок паведаміў, што ў мінулым годзе Польшча прадаставіла Украіне дапамогу ў памеры 7 млрд долараў ЗША.

вс

на фота: Польшча перадала САУ Krab Узброеным сілам Украіны