Беларуская Служба

У Польшчы жнівеньская інфляцыя склала 10,1%

16.09.2023 15:54
Хутчэй за ўсё ў параўнанні з мінулым годам раслі цэны на энерганосьбіты – электрычнасць і газ.
Inflacja pozostanie w trendzie spadkowym w kolejnych miesiącach
Inflacja pozostanie w trendzie spadkowym w kolejnych miesiącach Shutterstock/goffkein.pro

Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў Польшчы ў жніўні 2023 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выраслі на 10,1%, а ў параўнанні з папярэднім месяцам засталіся на ранейшым узроўні, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні, піша партал forsa.pl. Калі б не Венгрыя, гадавая інфляцыя ў Польшчы была б самай высокай у Еўразвязе.

Хутчэй за ўсё ў параўнанні з мінулым годам раслі цэны на энерганосьбіты – электрычнасць і газ. З іх, электраэнергія падаражэла на 22,3%., а газ – 15.1%, цеплаэнергія – 36.1%. Найхутчэй раслі цеплавая і электрычная энергія.

Харчовыя тавары і безалкагольныя напоі падаражэлі на 12,7%, з іх якіх, на 19,2% – гародніна, какава – 16,3%, мяса – 15%, ёгурты і вяршкі падаражэлі на 14,9%.

Адметна, што некаторыя тавары патаннелі. Сметанковае масла, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, патаннела аж на 11,4%, паліва – 17,5%, газ для легкавых аўтамабіляў – 15,1%, дызельнае паліва – 10,2%.

Больш за ўсё са жніўня мінулага года падаражэлі паслугі транспарту – ажно на 10,8%. На 2,5% выраслі цэны на салярку і страхавыя паслугі.

Больш за ўсё ў жніўні патаннелі: газеты і часопісы – на 8%, гародніна – на 6% і раслінныя тлушчы – на 2,8%.

эж