Беларуская Служба

Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна прапануе новыя рэйсы ў зімовым сезоне

31.10.2023 08:01
Сёлета ў летнім сезоне варшаўскі аэрапорт імя Шапэна абслужыў больш за 7,5 мільёна пасажыраў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: StelaDi/pixabay.com/CC0 Public Domain

У зімовым сезоне, які пачаўся ў мінулыя выходныя, пасажыры змогуць скарыстацца новымі рэйсамі з варшаўскага аэрапорта імя Шапэна.

Польскія авіялініі LOT будуць лятаць у Рым у Італіі, венгерскі авійперавозчык Wizz Air адкрые рэйсы ў Агадыр у Марока, а грэцкая лінія Sky Express – у Афіны.

У сваю чаргу ірландскі перавозчык Ryanair паведаміў, што ўсе напрамкі, уведзеныя летам, будуць даступныя ў аэрапорце Шапэна таксама ў зімовым сезоне, гэта значыць: Алікантэ ў Іспаніі, Брусель, Пальма-дэ-Маёрка, Вена, Пафас на Кіпры. Акрамя таго, у зімовы сезон перавозчык дадасць адзін напрамак: Манчэстэр у Англіі.

У сваю чаргу ў аэрапорце Модлін пад Варшавай у зімовы сезон Ryanair адкрые тры новыя напрамкі: Капенгаген, Валенсія і Тырана ў Албаніі.

Паводле апошніх дадзеных, у першым паўгоддзі бягучага года польскія аэрапорты абслужылі больш за 23 мільёны пасажыраў, гэта значыць на 40 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года.
Больш за ўсё пасажыраў перавезлі: Ryanair (7,6 млн), LOT ( 5,3 млн) і Wizz Air (4,7 млн).

Сёлета ў летнім сезоне варшаўскі аэрапорт імя Шапэна абслужыў больш за 7,5 мільёна пасажыраў. Летась іх было больш за 14,4 мільёнаў.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

За адзін дзень Варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Шапэна прапускае нават 67 тыс. пасажыраў

24.10.2023 06:02
Са студзеня да канца верасня паслугамі галоўных паветраных варотаў Польшчы скарысталася 14 млн 100 тыс. чалавек.