У верасні, які яшчэ лічыцца месяцам водпускаў, Варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Шапэна абслужыў амаль 1 млн 880 тыс. пасажыраў. А са студзеня да канца верасня паслугамі галоўных паветраных варотаў Польшчы скарысталася 14 млн 100 тыс. чалавек.
У летнім адпускным сезоне бягучага года аэрапорт імя Шапэна абслужыў 7 млн 600 тыс пасажыраў. Гэта на 27 тыс. чалавек больш, чым у рэкордным па пасажырапатоку 2019 годзе. Дарэчы, толькі за адзін дзень 22 верасня варшаўскі аэрапорт абслужыў ажно 67 тыс. чалавек!
Найбольш папулярнымі напрамкамі авіяпадарожжаў з Варшавы былі Турцыя, Іспанія, Грэцыя і Германія, а гарадамі – Лондан, Анталья, Парыж, Амстэрдам і Франкфурт-на-Майне.
У канцы кастрычніка пачне дзейнічаць новы зімовы расклад палётаў. У сувязі з гэтым будуць адкрытыя новыя рэйсы альбо павялічаная частата палётаў на ўжо існуючых трасах. Так, з Варшавы пасажыры змогуць паляцець, у прыватнасці, у Агадыр у Марока, французскі Грэнобль, італьянскія Турын і Верону, а таксама ў Ташкент. Павялічыцца частата палётаў, для прыкладу, у Афіны, Дубай, Рым, Дублін і іншыя гарады.
вс