Беларуская Служба

У 2023 годзе ва Упраўленне сацыяльнага страхавання паступіла больш за 92 мільярды еўра ўзносаў

02.01.2024 11:01
У мінулым годзе ўпраўленне адмовілася ад прапанаванай дзяржаўнай дапамогі ў памеры 13 мільярдаў злотых.
     .
Сядзіба Фонду сацыяльнага страхавання ў Варшаве.By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=78900231

Фінансавая сітуацыя Упраўлення сацыяльнага страхавання стабільная, запэўнівае прэс-сакратар установы. Нагадваем, Упраўленне сацыяльнага страхавання, між іншым, выплачвае палякам пенсіі.
Павел Жаброўскі(Paweł Żebrowski) адзначыў, што чарговы год запар ступень пакрыцця расходаў па выплатах, атрыманымі ўпраўленнем узносамі застаецца на рэкордным узроўні. У 2022 годзе гэта было 85 працэнтаў, летась на падобным узроўні:

- Кожны год Упраўленне сацыяльнага страхавання атрымлівае ўзносы, эквівалентныя дзвюм трэцім даходаў бюджэту дзяржавы. У 2023 годзе – гэта было больш за 400 мільярдаў злотых(больш за 92 мільярды еўра), у тым ліку больш за 260 мільярдаў злотых (амаль 60 мільярдаў еўра) у Фондзе сацыяльнага страхавання, з якога выплачваюцца пенсіі, пенсіі па інваліднасці і сацыяльнага дапамога.

Фонд сацыяльнага страхавання – гэта дзяржаўны мэтавы фонд, падзелены на некалькі частак, кожная з якіх адпавядае аднаму з відаў страхавання. Напрыклад, пенсійная частка, пенсійная па інваліднасці іг.д.

Паводле прэс-сакратара ўпраўлення, пра добрую фінансавую сітуацыю Упраўлення сацыяльнага страхавання сведчыць факт, што ў мінулым годзе ўстанова не скарысталася прапанаванай дзяржавай дапамогай у памеры 13 мільярдаў злотых (амаль 3 мільярдаў еўра).

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

З 1 студзеня памер дапамогі «500 плюс» павялічыцца да 800 злотых

31.12.2023 15:01
Сацыяльная праграма «Сям'я 500 плюс» працуе ў Польшчы з 2016 года.