Беларуская Служба

З 1 студзеня памер дапамогі «500 плюс» павялічыцца да 800 злотых

31.12.2023 15:01
Сацыяльная праграма «Сям'я 500 плюс» працуе ў Польшчы з 2016 года.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 студзеня памер дапамогі па доглядзе за дзіцём вырасце ў Польшчы з 500 да 800 злотых. Як тлумачыць прэс-сакратар Упраўлення сацыяльнага страхавання Павел Жаброўскі(Paweł Żebrowski), дзеля атрымання вышэйшай выплаты не трэба нічога дадаткова афармляць:

- Упраўленне сацыяльнага страхавання павялічыць гэтую суму аўтаматычна, то бок, людзі, якія ўжо атрымліваюць гэтую дапамогу, раней у памеры 500 злотых на дзіця, з 1 студзеня будуць атрымліваць 800 злотых. Ім не трэба нічога дадаткова рабіць. Упраўленне проста будзе пералічваць больш сродкаў на іх рахунак.

Усе асобы, якія атрымліваюць дапамогу, будуць праінфармаваныя аб змяненні яе памеру на платформе электронных паслуг PUE ZUS.

Сацыяльная праграма «Сямʼя 500 плюс» працуе ў Польшчы з 2016 года і была ўведзеная ўрадам Абʼяднаных правых сілаў. У яе рамках бацькі або іншыя юрыдычныя апекуны атрымліваюць кожны месяц 500 злотых на кожнае дзіця да 18 году жыцця. Папярэдні ўрад вырашыў павысіць згаданыя выплаты да 800 злотых.

IAR/аз

Паводле польскіх падлеткаў, заробак – вызначальны фактар поспеху

26.12.2023 16:32
Сучасныя падлеткі ўсё больш засяроджваюцца на грошах, канстатуюць эксперты.