У снежні 2023 года сярэдні заробак у сектары прадпрыемстваў у Польшчы склаў 8 032,96 злотых з улікам падаткаў і збораў (больш за 1 846,5 еўра). Гэта на 9,6 працэнта больш у параўнанні з 2022 годам і на 4,7 працэнта больш у параўнанні з папярэднім месяцам, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
Аналітык Польскага эканамічнага інстытута Сэбаст'ян Сайнуг(Sebastian Sajnóg) падкрэслівае, што гэта рэкордны ўзровень сярэднемесячнага заробку ад часу пераўтварэнняў у краіне, то бок з 1989 года:
- Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла пра запаволенне росту заробкаў у снежні мінулага года з 11,8 да 9,6 працэнта. Нягледзячы на гэта, рэальныя заробкі растуць на 3,4 працэнта хутчэй за інфляцыю. Сярэднемесячны заробак у сектары прадпрыемстваў склаў каля 8 033 злотых. Гэта першы такі вынік пасля 1989 года.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, занятасць у снежні была крыху ніжэйшая, чым годам раней – яна ўпала на 0,1 працэнта:
- У 2024 годзе сітуацыя палепшыцца. Лепшая эканамічная сітуацыя прычыніцца да павелічэння прапаноў працы. Выклікам для рынку працы будзе не рызыка скарачэння занятасці, але недахоп адпаведна кваліфікаваных кадраў.
Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення тычацца кампаній, у якіх працуе больш за дзевяць чалавек.
IAR/аз