Беларуская Служба

У 2023 годзе палякі ўзялі крэдытаў на 182,5 мільярда злотых

06.02.2024 12:31
Гэта амаль на 26 працэнтаў больш, чым годам раней, паведаміла Бюро крэдытнай інфармацыі.
ГрошыPhoto:_Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 2023 годзе палякі ўзялі крэдытаў і пазыкаў на 182,5 мільярда злотых (больш за 42 мільярды еўра) – гэта амаль на 26 працэнтаў больш, чым годам раней, паведаміла Бюро крэдытнай інфармацыі.

У канцы мінулага года сума ўсіх крэдытаў склала 727 мільярдаў злотых (больш за 168 мільярдаў еўра). Гэта на 5 мільярдаў злотых больш, чым у 2022 годзе. Аднак 2023 год не быў рэкордным, бо ў 2021 годзе запазычанасць палякаў была на 8 мільярдаў злотых большая.

Старшыня Бюро крэдытнай інфармацыі Марыюш Халева (Mariusz Cholewa) сказаў, што найбольшым зацікаўленнем карыстаюцца крэдыты наяўнымі, якіх банкі выдалі на суму 74 мільярдаў злотых (больш за 17 мільярдаў еўра), а таксама жыллёвыя крэдыты:

- У другім паўгоддзі мінулага года назіраўся рост колькасці жыллёвых крэдытаў, якіх банкі выдалі на суму 64 мільярдаў злотых (амаль 15 мільярдаў еўра). На пачатку года сума ўзятых палякамі крэдытаў складала каля 2 мільярдаў злотых у месяц( больш за 460 мільёнаў еўра). У сваю чаргу ў кастрычніку і лістападзе – гэта было ўжо 10 мільярдаў злотых у месяц( больш за 2 мільярды еўра). Рост быў рашучы. Палова згаданага росту звязаная з урадавай праграмай крэдытаў пад 2 працэнты на першую кватэру або дом.

Марыюш Халева чакае, што сёлета агульны кошт жыллёвых крэдытаў вырасце прыкладна на 13 працэнтаў. Чакаецца таксама рост крэдытаў наяўнымі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Усё больш палякаў карыстаецца безнаяўнымі разлікамі

30.01.2024 13:27
У параўнанні з апытаннем з 2022 года іх колькасць вырасла на 5 працэнтаў.