Беларуская Служба

Справаздача SIPRI: За апошнія гады імпарт зброі ў Еўропу падвоіўся

12.03.2024 12:30
Найбуйнейшым экспарцёрам зброі і ўзбраенняў у 2019-2023 гадах былі ЗША, Францыя і Расія.
General Dynamics F-16 Fighting Falcon
General Dynamics F-16 Fighting FalconWikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 2019-2023 гадах імпарт еўрапейскай зброі амаль падвоіўся ў параўнанні з папярэднім чатырохгадовым перыядам, гаворыцца ў справаздачы Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI).

Гэты рост шмат у чым тлумачыцца расійскай вайной супраць Украіны. Нагадаем, што за апошнія чатыры гады Украіна стала чацвёртым імпарцёрам зброі ў свеце.

Паводле звестак інстытута, еўрапейскія краіны закупляюць большую частку сваёй зброі ў ЗША. У тым ліку, яны заказалі амаль 800 самалётаў і баявых верталётаў. Таксама мяркуецца, што пастаўкі зброі ў Еўропу будуць павялічвацца.

Адначасова аналітыкі заўважаюць, што дзевяць з дзесяці найбуйнейшых імпарцёраў зброі ў 2019-2023 гадах дыслакаваліся ў Азіі, Акіяніі і на Блізкім Усходзе. Узначальваюць спіс Індыя, Саудаўская Аравія і Катар.

Найбуйнейшым экспарцёрам зброі і ўзбраенняў у 2019-2023 гадах былі: ЗША (найбольш зброі амерыканцы прадаюць у Саудаўскую Аравію, Японію і Катар), на другім месцы – Францыя (у Індыю, Катар і Егіпет), на трэцім – Расія (у Індыю, Кітай і Егіпет).

Найбуйнейшымі імпарцёрамі былі: на першым месцы Індыя (больш за ўсё зброі купляе ў Расіі, Францыі і ЗША), на другім месцы – Саудаўская Аравія (купляе ў ЗША, Францыі і Іспаніі), на трэцім – Катар (купляе ў ЗША, Францыі і Італіі).

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Летам 12 украінскіх пілотаў закончаць падрыхтоўку да баявых палётаў на F-16

11.03.2024 16:01
Нагадваем, Данія, Нідэрланды, Нарвегія і Бельгія абавязаліся адправіць ва Украіну 45 амерыканскіх знішчальнікаў.