Улетку пасля завяршэння навучання ў Даніі, Вялікабрытаніі і ЗША 12 украінскіх пілотаў будуць гатовыя да баявых палётаў на самалётах F-16, паведаміла выданне New York Times. Аднак да таго часу ва Украіну паступяць толькі шэсць з 45 абяцаных еўрапейскімі хаўруснікамі знішчальнікаў.
Каб эфектыўна выкарыстоўваць F-16 пілоты павінны вывучыць ангельскую мову і заходнія баявыя звычкі.
Мінулай вясной Данія ўзначаліла кааліцыю еўрапейскіх краін, заангажаваных у пастаўку Украіне заходніх знішчальнікаў. Украінскія афіцыйныя асобы, пераконвалі, што знішчальнікі – апошняя асноўная зброя, неабходная ўкраінскім жаўнерам для перамогі ў вайне з Расіяй.
Данія, Нідэрланды, Нарвегія і Бельгія абавязаліся адправіць ва Украіну 45 знішчальнікаў, якіх дастаткова для стварэння трох невялікіх эскадрылляў. Данія адправіць шэсць самалётаў у канцы вясны, а наступных 13 – да канца года і ў 2025 годзе. Астатнія краіны яшчэ не прызначылі даты пастаўкі сваіх F-16.
Як паведаміў прэс-сакратар міністэрства абароны Нідэрландаў, яго краіна адправіць аб’яцаныя 24 самалёты, калі Украіна будзе гатовая іх прыняць.
Між тым, неабходнасць рамонту і мадэрнізацыі ўзлётна-пасадачных палос у аэрапортах Украіны, пашкоджаных у выніку ваенных дзеянняў, можа яшчэ больш затрымаць паступленне F-16 на ўзбраенне ўкраінскай арміі, рэзюмуе New York Times.
PAP/аз