Беларуская Служба

Палякі хочуць пакласці канец табу на заробкі

24.04.2024 09:40
Паводле апытаных, большая празрыстасць па гэтай справе дапаможа ліквідаваць розніцу ў заробках жанчын і мужчын.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Большасць супрацоўнікаў у Польшчы жадае празрыстасці дыяпазонаў аплаты працы на дадзенай пасадзе. Прыхільнікаў поўнага доступу да дадзеных аб заробках - менш, паведамляе Rzeczpospolita.

Паводле вынікаў даследавання, праведзенага агенцтвам Randstad, 61 адсотак прафесійна актыўных палякаў лічыць, што празрыстасць дыяпазонаў аплаты працы на асобных пасадах дапаможа ліквідаваць розніцу ў заробках жанчын і мужчын. Дарэчы сярод жанчын такіх меркаванняў яшчэ больш - 65 працэнтаў.

Больш за палову супрацoўнікаў таксама перакананыя што празрыстасць заробкаў можа дапамагчы кампенсаваць несправядлівыя адрозненні ў памеры заработнай платы.

За неабходнасць большай, але не поўнай празрыстасці заработнай платы выказваецца 39 працэнтаў апытаных. Супраць такой ідэі - 31 працэнт.

Эксперты звяртаюць увагу, што яўнасць памеру заробкаў на той ці іншай пасадзе асабліва важная на этапе пошуку працы.

Пераважная большасць апытаных - 80 працэнтаў, хацела б знайсці ў аб'яве аб вакансіях памеры заробкаў, а найлепш — дакладны памер базавага заробку на дадзенай пасадзе.

Штодзёнка адзначае, што гэтыя чаканні неўзабаве апраўдае дырэктыва ЕС аб роўнай і празрыстай аплаце працы, якая павінна ўвайсці ў сілу да чэрвеня 2026 года. Яна ўводзіць абавязак інфармаваць кандыдатаў аб памеры ўзнагароджання або, прынамсі, аб дыяпазоне заробкаў на дадзенай пасадзе  пры прыёме на працу.

аз

У сакавіку інфляцыя ў Польшчы дасягнула сёлетняга мінімуму

16.04.2024 08:45
На думку аналітыкаў, у бліжэйшыя месяцы інфляцыя пачне расці па меры паскарэння тэмпаў эканамічнага росту.