Беларуская Служба

Спажыванне і знешні гандаль – рухавікі росту польскага ВУП у першым квартале

04.06.2024 08:40
Эканамічнаму росту ў Польшчы не спрыяе падзенне інвестыцыяў, якое зараз складае 1,8 працэнта ў гадавым вымярэнні.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:AlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

У першым квартале бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года валавы ўнутраны прадукт у Польшчы павялічыўся на 2 працэнты, то бок на 0,1 працэнта больш, чым раней прагназавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Рухавікамі росту ВУП у першым квартале былі спажыванне і знешні гандаль, кажа эканамічны эксперт Канфедэрацыі Lewiatan Марыюш Зялёнка(Mariusz Zielonka):

- Польскі экспарт перавышае імпарт. Аднак шмат сведчыць пра тое, што ў другім квартале згаданы паказчык не будзе на столькі станоўчым. У сваю чаргу, не падводзіць сёлетняя надзея на развіццё, то бок спажыванне. Дзякуючы росту зарплатаў і стабільнай сітуацыі на рынку працы, спажыванне будзе галоўным рухавіком ВУП у Польшчы.

Аднак не ўсе фактары спрыяюць эканамічнаму росту ў Польшчы. Не пацвярджаюцца прагнозы, што сродкі з Нацыянальнага плана аднаўлення спрацуюць ужо ў пешым квартале. Інвестыцыі ў гадавым вымярэнні ўпалі на 1,8 працэнта.

Чакаецца, што на працягу 2024 года ВУП у Польшчы вырасце прыкладна на 2,5 працэнта.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы быў зафіксаваны нязначны рост інфляцыі

29.05.2024 16:15
Паводле эканамістаў, з пачаткам другога паўгоддзя можна чакаць рашучага росту інфляцыі.