Беларуская Служба

У Польшчы быў зафіксаваны нязначны рост інфляцыі

29.05.2024 16:15
Паводле эканамістаў, з пачаткам другога паўгоддзя можна чакаць рашучага росту інфляцыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У траўні цэны на спажывецкія тавары і паслугі выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 2,5 працэнта, то бок склалі на 0,1 працэнта больш, чым у красавіку, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Эканаміст банка Pekao S.A. Каміль Лучкоўскі(Kamil Łuczkowski) сказаў, што ў бліжэйшыя месяцы можна чакаць росту інфляцыі:

- З пачаткам другога паўгоддзя прагназуецца выразны рост інфляцыі. Гэта ў сувязі з частковым размарожваннем ставак на электраэнергію. У выніку інфляцыя наблізіцца да 4 працэнтаў.

Інфармацыя, апублікаваная Галоўным статыстычным упраўленнем, зʼяўляецца так званай хуткай ацэнкай інфляцыі. Больш падрабязна аб тэмпах росту коштаў у траўні можна будзе даведацца 14 чэрвеня.

IAR/аз

Доўгатэрміновае беспрацоўе ў Польшчы набліжаецца да гістарычнага мінімуму

28.05.2024 09:35
Паводле эканамістаў, апошняе зніжэнне колькасці беспрацоўных, мае сезонны характар.

На 12 працэнтаў вырас у мінулым годзе рынак раскошы ў Польшчы

28.05.2024 11:45
55 працэнтаў рынку раскошы ў Польшчы складаюць дарагія аўтамабілі.