Беларуская Служба

Кітайскі экспарт істотна запавольваецца. Гэта трывожны знак для эканомікі

07.08.2024 18:33
Запавольванне экспарту з'яўляецца сур'ёзным папярэджаннем для другой па велічыні эканомікі свету, якая пасля рэзкага запаволення пачала другое паўгоддзе нераўнамерна.
Ілюстрацыя Фота: hyotographics / Shutterstock.com

У доларавым эквіваленце кітайскі імпарт вырас значна вышэй прагнозаў, у той час як экспарт вырас ніжэй за гэтыя прагнозы. Паводле інфармацыі мытнай адміністрацыі КНР, імпарт у ліпені павялічыўся на 7,2% у параўнанні з мінулым годам, што значна перавысіла чаканы ўзровень росту ў 3,2%. У той жа час кітайскі экспарт у доларах ЗША павялічыўся на 7% у параўнанні з мінулым годам, гэта значыць на 2,5%  за прагназавання 9,5%.

Запавольванне экспарту з'яўляецца сур'ёзным папярэджаннем для другой па велічыні эканомікі свету, якая пасля рэзкага запаволення пачала другое паўгоддзе нераўнамерна. Да гэтага часу слабы ўнутраны попыт і зацяжны жыллёвы крызіс ураўнаважваліся бумам экспарту. Між тым, гандлёвыя перспектывы могуць пагоршыцца па меры абвастрэння гандлёвай напружанасці з Еўропай і ЗША.

Паводле ацэнак агенцтва CNBC, кітайскі экспарт у ЗША і Еўрапейскі саюз у доларах ў ліпені вырас прыкладна на 8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, у той час як продажы ў краіны Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі выраслі на 12%, што зрабіла гэты рэгіён найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Кітая.  Экспарт Кітая ў Расію ўпаў на 3%, пры гэтым імпарт вырас на 5%.

У першым паўгоддзі кітайская эканоміка расла на ўзроўні 5%, але ў чэрвені рост рознічнага тавараабароту ўпаў на 2 %, што выклікала сумневы ў здольнасці дасягнуць мэтавага паказчыка ВУП на ўвесь год.

forsal.pl/эж