Беларуская Служба

Кампанія Poczta Polska плануе звольніць 9 тысяч супрацоўнікаў

20.08.2024 12:01
Надоечы кіраўніцтва дзяржаўнага аператара паштовай сувязі прадставіла план рэструктурызацыі кампаніі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Wikimedia Commons/burts - photo taken by burts/CC BY-SA 3.0

Кіраўніцтва кампаніі Poczta Polska аб'яўляе аб пераўтварэнні дзяржаўнага аператара паштовай сувязі ў сучасную кампанію. Прадстаўлены план рэструктурызацыі закліканы ў гэтым дапамагчы. Старшыня кампаніі Себасцьян Мікаш(Sebastian Mikosz) абвясціў, між іншым, аб скарачэнні колькасці супрацоўнікаў:

- Мы правядзем ацэнку супрацоўнікаў, ажыццявім змены арганізацыйнай структуры кампаніі і запрапануем выбраным супрацоўнікам скарыстацца праграмай добраахвотных звальненняў. Згаданая праграма будзе накіраваная да 15 працэнтаў супрацоўнікаў, гэта каля 9 тысяч чалавек. Мы не плануем калектыўных звальненняў, але звальненне канкрэтных асобаў, вылучаных на падставе ранейшай ацэнкі.

Звольненыя супрацоўнікі атрымаюць 12-кратны месячны заробак. Кошт усяе праграмы складзе  600 мільёнаў злотых (амаль 141 мільён еўра).

Себасцьян Мікаш таксама распавёў аб планах выкарыстання гістарычных будынкаў, якія належаць пошце і вельмі часта размяшчаюцца ў цэнтрах гарадоў:

- Мы можам выкарыстаць патэнцыял гэтых месцаў з мэтай вядзення культурнай дзейнасці. У прыватнасці, там можа дыслакаваць тэатры, рэстараны, музеі – усё гэта мы будзем дапасоўваць да канкрэтных месцаў. Гаворка ідзе пра тое, каб Poczta Polska была больш сучасная, пазітыўна атаясамлівалася і была горадаўтваральная.

Рэструктурызацыя кампаніі Poczta Polska будзе падзелена на два этапы. Першы з іх цяпер ужо ажыццяўляецца, а рашэнні адносна другога будуць прынятыя ў студзені наступнага года.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Упраўленне чыгуначнага транспарту нагадвае пасажырам пра іх правы

16.07.2024 13:01
У выпадку цягнікоў далёкага накіравання, правілы пасажыраў рэгулююцца правіламі ЕС.

У Польшчы выразна даражэюць паслугі

16.07.2024 16:18
Паводле эканамістаў, гэта, перш за ўсё, вынік росту коштаў працы.