Беларуская Служба

Мыта на ўгнаенні з Расіі і Беларусі? Grupa Azoty просіць дапамогі ўраду

29.10.2024 12:45
Міністэрства хоча дапамагчы буйной польскай кампаніі і плануе моцныя ўдары па Расіі і Беларусі.
Grupa Azoty
Grupa AzotyTwitter/Grupa Azoty

Польская Grupa Azoty звяртае ўвагу на рост імпарту ў Польшчу ўгнаенняў з Расіі і Беларусі. Урад разглядае магчымасць звярнуцца ў Еўракамісію з патрабаваннем увядзення мытных пошлін на гэтыя прадукты на ўзроўні 30 працэнтаў. Міністр дзяржаўных актываў Якуб Явароўскі звярнуўся да міністра развіцця і тэхналогій з просьбай каардынаваць дзеянні па гэтай справе.

Паколькі гандлёвая палітыка Еўрасаюза з'яўляецца яго выключнай кампетэнцыяй, таму магчымае ўвядзенне мытных пошлін патрабуе заангажавання Еўракамісіі.



Grupa Azoty паведамляе, што ўжо сутыкаецца са значным паслабленнем рэнтабельнасці вытворчасці ў ЕС. У гэтай сітуацыі рост імпарту ўяўляе сабой асаблівую пагрозу для прамысловасці.

У сярэднім больш за 60 працэнтаў выручкі Grupy Azoty прыходзіць ад сегмента АГРА. Кампанія таксама пераконвае, што калі б былі ўведзеныя пошліны для вытворцаў з Расіі і Беларусі, то Еўрасаюз застанецца самадастатковым, калі гаворка ідзе пра пастаўкі ўгнаенняў для фермераў.

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, за сем месяцаў 2024 года імпарт угнаенняў з Расіі ў Польшчу склаў больш за 721,5 тысячы тон – гэта рост у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года больш чым на 246,7 тысячы тон).

На той момант імпарт угнаенняў з Беларусі перавысіў 185,5 тысячы тон (годам раней склаў больш за 13,4 тысячы тон).

У першым паўгоддзі 2024 года Grupa Azoty зафіксавала кансалідаваны даход ад продажаў у памеры 6,74 мільярда злотых, а вынік EBITDA (аналітычны паказчык, роўны аб'ёму прыбытку да выліку расходаў па выплаце працэнтаў, падаткаў, зносу і налічанай амартызацыі – рэд.) склаў мінус 179 мільёнаў злотых.

Такім чынам чыстая страта Групы склала 748,4 млн злотых (у параўнанні з 1,098 млрд злотых у першым квартале 2023 года).

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Беларусь - сярод найбуйнейшых пастаўшчыкоў угнаенняў у Польшчу

07.10.2024 14:45
У сезоне 2022/2023 на польскім рынку ўгнаенняў доля імпарту з Расіі і Беларусі дасягнула ажно 56 працэнтаў.