Беларуская Служба

Orlen нарошчвае здабычу прыроднага газу ў Польшчы 

04.12.2024 11:54
Паводле дадзеных канцэрну Orlen, у 2023 годзе ўнутраная вытворчасць газу склала каля 3,4 млрд кубічных метраў, што пакрывала 20% попыту Польшчы ў гэтай сыравіне.
Ілюстрацыя Shutterstock/Skorzewiak

Нацыянальны энергетычны канцэрн Польшчы Orlen павялічвае ўласныя магчымасці здабычы газу. Завершана будаўніцтва кампрэсарнай станцыі. Радовішчы прыроднага газу ў Косьцян-Броньска былі адкрыты ў другой палове 1990-х гадоў, а іх эксплуатацыя пачалася ў 2002 годзе, — чытаем на партале energetyka24.com.

Папярэднія запасы абодвух радовішчаў ацэньваліся на ўзроўні каля 35 млрд куб. метраў. Цяпер, паводле паведамлення Orlen, дзякуючы будаўніцтву кампрэсарнай станцыі, пачынаецца новы этап эксплуатацыі «найвялікшага комплексу радовішчаў прыроднага газу на Польскай Нізіне».

Orlen абвясціў аб завяршэнні будаўніцтва кампрэсарнай станцыі ў Косьцян-Броньска, падкрэсліўшы, што пуск комплексу кампрэсараў дазволіць павялічыць здабычу газу на 10 млрд кубічных метраў і падоўжыць перыяд эксплуатацыі радовішчаў на некалькі гадоў.

Канцэрн імкнецца павялічыць унутраную вытворчасць прыроднага газу, што з'яўляецца «асноўным элементам забеспячэння бесперапынных паставак гэтага рэсурсу ў Польшчы».

Паводле дадзеных канцэрну Orlen, у 2023 годзе ўнутраная вытворчасць газу склала каля 3,4 млрд кубічных метраў, што пакрывала 20% попыту Польшчы ў гэтай сыравіне. Агулам з замежных і польскіх радовішчаў Orlen здабываецца каля 7,1 млрд кубічных метраў газу, што адпавядае 42% патрэбам краіны ў гэтай сыравіне.

Група Orlen  — мультыэнергетычны канцэрн, які валодае нафтаперапрацоўчымі заводамі ў Польшчы, Чэхіі і Літве, а таксама сеткай паліўных станцый у Еўропе.

эж