16 снежня ў Варшаўскім Універсітэце адбудзецца мерапрыемства, якое збярэ прадстаўнікоў моладзі з постсавецкіх краін і экспертаў польскага рынку працы. Канферэнцыя, арганізаваная Цэнтрам даследаванняў Усходняй Еўропы (SEW UW), будзе прысвечана досведу выпускнікоў польскіх універсітэтаў, іх інтэграцыі ў польскае грамадства і падтрымцы, якую яны могуць атрымаць ад універсітэтаў.
У рамках канферэнцыі пройдуць не толькі дыскусійныя панэлі, але і кірмаш вакансій з удзелам вядучых карпарацый. Гэта ўнікальная магчымасць абмяняцца вопытам, натхніць маладых людзей і прааналізаваць сучасныя патрэбы польскага рынку працы, кажа намеснікі дырэктара Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага Ўніверсітэта (SEW UW) Адам Эбэрхарт (Adam Eberhardt):
– 16 снежня ў Варшаўскім універсітэце Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы (SEW UW) арганізуе вялікую канферэнцыю, прысвечаную выпускнікам польскіх універсітэтаў з Усходу. Канферэнцыя будзе датычыць выпускнікоў польскіх універсітэтаў, якія працуюць у дзяржаўным і прыватным сектарах. Будзе абмяркоўвацца іх досвед на польскім рынку працы, а таксама падтрымка, якую польскія ўстановы адукацыі могуць ім прапанаваць. У рамках мерапрыемства пройдзе таксама ярмарка вакансій, а таксама прэзентацыя падрыхтаваных дакладаў і сацыялагічных даследаванняў на гэтую тэму. Гэта важная падзея ў Варшаўскім універсітэце запланавана на 16 снежня. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце SEW UW.
Канферэнцыя прысвечана выпускнікам з Усходу, але гэтае паняцце ў польскай мове даволі шырокае. У рамках канферэнцыі адбудзецца асобная панэльная дыскусія, прысвечаная выключна выпускнікам польскіх універсітэтаў з Беларусі і Украіны. Ці можаце растлумачыць гэтую тэрміналогію?
– У цэлым, кажучы пра Усход, мы маем на ўвазе краіны, якія часта называюць брыдкім тэрмінам – постсавецкія краіны. Перш за ўсё, найбольш замежных студэнтаў у Польшчы паходзіць з Украіны, а таксама з Беларусі, але таксама гэта моладзь з такіх краін, як Малдова, Грузія і іншыя краіны Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Таксама расіяне вучацца ў Польшчы. Але галоўным чынам мы кажам пра моладзь з Украіны і Беларусі, якая прыехала сюды ў выніку ваенных дзеянняў або рэпрэсій, але таксама і з жадання пашырыць свае гарызонты і павялічыць свае кампетэнцыі. Яны вучацца ў Польшчы, здабываючы для сябе магчымасць працы на польскім рынку, шукаючы месца для сябе і сваёй кар'еры.
Які ў цяперашні час маштаб гэтай з'явы ў польскіх універсітэтах?
– Даследаванні, прысвечаныя гэтай тэме, а таксама іх вынікі будуць прадстаўлены падчас канферэнцыі. Мы прадставім гэтыя дадзеныя 16 снежня. Важна падкрэсліваць, што для польскіх універсітэтаў, як дзяржаўных, так і прыватных, студэнты з Усходу з'яўляюцца важным элементам, які фінансава спрыяе гэтым установам. На кожнага студэнта прыцягваецца фінансаванне. У прыватных ВНУ студэнты плацяць за навучанне, а ў дзяржаўных на студэнта ідуць бюджэтныя грошы, звязаныя з адукацыяй. Важна адзначыць, што польскія ўніверсітэты сёння сутыкаюцца з дэмаграфічным крызісам, што азначае ўсё меншую колькасць маладых людзей, якія ўваходзяць на адукацыйны рынак. Сітуацыя вар'іруецца ў залежнасці ад профілю ўстановы адукацыі, ці яна дзяржаўная, ці прыватная. Некаторыя прыватныя ўніверсітэты нават канцэнтруюцца на замежных студэнтах. Трошкі іншы прыклад, але ў Цэнтры даследаванняў Усходняй Еўропы на магістарскай праграме, замежныя студэнты складаюць амаль 40% ад усіх студэнтаў.
Такім чынам, гэта значны кампанент для польскіх універсітэтаў, студэнты з Усходу, у тым ліку з Украіны і Беларусі. Універсітэты павіны дбаць аб прывабных праграмах навучання, адаптаваных да іх інтарэсаў, якія паспрыяюць іх інтэграцыі ў польскае грамадства. Варта памятаць, што ў выпадку замежных студэнтаў працэс адукацыі — гэта не толькі навучанне, як у выпадку з польскімі студэнтамі. Замежным студэнтам патрэбныя а розныя праекты і праграмы навучання, курсы, якія дапамагаюць ім лепш адаптавацца і інтэгравацца, а таксама пераадольваць розныя бар'еры, у тым ліку тыя, моўны бар'ер. Гэта ўсё будзе абмяркоўвацца на нашай канферэнцыі.
Канферэнцыя, хачу гэта асабліва падкрэсліць, таксама накіравана на маладых людзей, каб яны змаглі вынесці для сябе важныя ўрокі. У рамках мерапрыемства будзе арганізаваны кірмаш вакансій, дзе Бюро кар'ер Варшаўскага ўніверсітэта і група EWL, якая займаецца пасрэдніцтвам у працаўладкаванні, будуць мець свае стэнды. Мы стараемся, каб гэта мерапрыемства было комплексным. Прысутнічаць будуць прадстаўнікі вялікіх карпарацый, якія раскажуць пра свае патрэбы ў работніках. Чакаюцца прадстаўнікі такіх кампаній, як Google, Allegro і Ericsson, якія прадставяць профіль працаўніка, якога яны шукаюць, раскажуць, якія кампетэнцыі неабходныя маладым людзям падчас іх выхаду на рынак працы.
Вы заяўлены як удзельнік панэлі, названай «Ці патрэбныя польскаму рынку працы выпускнікі з Усходу?» Выкарыстоўваючы гэтую магчымасць, стаўлю вам гэтае пытанне.
– Польскі рынак працы сапраўды патрабуе выпускнікоў з Усходу, асабліва тых, хто скончыў польскія ўніверсітэты. Гэтыя выпускнікі, як правіла, валодаюць неабходнай адукацыя, якая адпавядае патрэбам рынку. Гэта тычыцца як дзяржсектара, дзе найбольш яркі прыклад - гэта сістэма аховы здароўя, так і сектара прыватнага бізнесу і карпарацый, якія патрабуюць работнікаў з ведамі моў і адкрытым розумам, шырокімі гарызонтамі.
Улічваючы дэмаграфічныя выклікі, якія мы сёння назіраем, маладыя ўкраінцы, беларусы і нават расіяне садзейнічаюць падтрымцы занятасці, развіццю і інавацыям у кампаніях. Нам патрэбныя маладыя людзі з Усходу, каб адказаць на выклікі, якія вынікаюць з дэмаграфічнай сітуацыі і дынамікі развіцця польскай эканомікі, якая патрабуе творчых ідэй і заангажавання.
Слухайце аўдыё!
эж