Беларуская Служба

Сёлета менш польскіх наймальнікаў плануе святочныя прэміі, чым летась

09.12.2024 13:59
Святы часта будуць больш сціплымі.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com

Сёлета бюджэты польскіх фірм на святочны перыяд выраслі, аднак у кампаніях святы часта будуць больш сціплымі, чым у мінулым годзе,  — піша выданне Rzeczpospolita.

«Знізіўся адсотак працадаўцаў, якія ўключылі ў свае бюджэты выплату спецыяльных калядных прэмій, што з’яўляюцца самым прывабным бонусам пад карпаратыўнай ёлкай. У лістападаўскім апытанні Pracuj.pl 86% з 730 апытаных супрацоўнікаў адзначылі, што на святы яны найбольш хацелі б атрымаць грашовую прэмію. Аднак спадзяецца гэтага бонусу амаль удвая менш удзельнікаў даследавання (45%), хаця гэта і так больш, чым летась», — адзначае выданне.

Газета дадае, калі ў мінулым годзе больш за палову з 1000 працадаўцаў, апытаных кампаніяй Randstad, планавалі выплаціць калядныя прэміі, то цяпер гэта плануюць зрабіць толькі 46% рэспандэнтаў. Пры гэтым, кампаніі радзей будуць узнагароджваць усіх супрацоўнікаў прэміямі (цяпер 79% супраць 83% у мінулым годзе).

Прадстаўнік Randstad Polska Матэуш Жыдэк (Mateusz Żydek) адзначае, што ў мінулым годзе частка кампаній, якія не маглі дазволіць сабе павысіць заробкі, імкнулася кампенсаваць гэта сістэмай прэмій. У гэтым годзе інфляцыйны ціск стаў меншым, але ўзмацніўся прэсінг на скарачэнне выдаткаў у кампаніях, паколькі ў многіх галінах рост выдаткаў цяпер цяжэй кампенсаваць павелічэннем даходаў.

нг