У выданні Rzeczpospolita інфармацыя аб тым, што ў 2025 годзе большасць кампаній у Польшчы будзе актыўна шукаць супрацоўнікаў, што можа спрыяць росту занятасці. У той жа час не ўсім будзе лёгка знайсці працу.
Якія навыкі ў супрацоўнікаў патрэбныя наймальнікам? Згодна з дакладам Hays Poland, найбольш запатрабаваныя сярод польскіх кампаній навыкі ў кіраванні, продажу і IT-галіне. Кожная чацвёртая фірма адчувае дэфіцыт працаўнікоў з неабходнымі кампетэнцыямі. Пры гэтым, галоўная прычына пошуку новых працоўных рук — развіццё бізнесу, якое абумоўлена чаканнем эканамічнага ажыўлення і неабходнасцю трансфармацыі мадэлі дзейнасці.
У мінулым годзе фірмы праводзілі менш набораў, а перспектывы 2025 года выглядаюць больш аптымістычна. Гэта звязана з ростам колькасці свабодных работнікаў на рынку, якія адказваюць на аб'явы. Асноўная перашкода ў найме — фінансавыя чаканні кандыдатаў, якія часта перавышаюць бюджэт кампаній (58% апытаных).
Бар'ер недахопу кадраў губляе актуальнасць, аднак высокія выдаткі на працу застаюцца важнай праблемай. У той жа час працоўная мабільнасць застаецца нізкай: супрацоўнікі неахвотна пераязджаюць у іншыя рэгіёны з-за высокіх выдаткаў на арэнду кватэры.
Эксперты адзначаюць, што пры запуску інвестыцыйных праектаў у 2025 годзе ўплыў коштаў на працу можа зменшыцца, што дасць штуршок для росту рынку працы і зніжэння дэфіцыту кадраў.
нг