Павелічэнне кошту размеркавання газу ў 2025 годзе ў найбольшай ступені закране хатнія гаспадаркі, якія выкарыстоўваюць гэтую сыравіну для ацяплення. Дадаткова, у бліжэйшыя 12 месяцаў, можа адбыцца карэкціроўка коштаў на газ з-за ваганняў на сусветных рынках, лічыць аналітык Defence24 Марыюш Маршалкоўскі(Mariusz Marszałkowski).
Эксперт нагадаў, што павелічэнне кошту размеркавання газу складзе ў сярэднім 30 злотых у месяц (гэта больш за 7 еўра), але кумуляцыя згаданага росту абмяжуецца зімовымі месяцамі:
- 30 злотых у месяц – сярэдняя цана, паводле Упраўлення па рэгуляванні энергетыкі – гэта кошт размеркавання газу, які атрымлівае газаразмеркавальная кампанія. Гэта сярэднегадавая сума, якая кумулюецца ў зімовыя месяцы. Таму, у студзені рахункі могуць вырасці на крыху большы, чым згаданыя 30 злотых.
Марыюш Маршалкоўскі адзначыў, што ў выпадку далейшага зніжэння коштаў на газ на сусветных рынках Упраўленне па рэгуляванні энергетыкі можа запатрабаваць ад газаразмеркавальных кампаній знізіць кошты для канчатковых спажыўцоў:
-Прыпыненне транзіту газу праз Украіны таксама мае ўплыў на еўрапейскі энергетычны рынак. Таму да вясны сярэднія кошт газу можа быць вышэйшы, чым летась. Пазней, хутчэй за ўсё, знізіцца, на што павінна адрэагаваць Упраўленне па рэгуляванні энергетыкі, прымушаючы газаразмеркавальнікаў зрабіць цану больш рэалістычнай.
Упраўленне па рэгуляванні энергетыкі нагадвае, што ў агульную суму рахунку за прыродны газ уваходзяць выдаткі на набыццё газавага паліва і выдаткі на яго размеркаванне.
З пачатку гэтага года стаўка за размеркаванне для хатніх гаспадарак у Польшчы будзе складаць прыкладна 25-36 працэнтаў ад агульнага рахунку за газ.
IAR/аз