Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда возьме ўдзел у шэрагу важных сустрэч у рамках форуму ў Давосе

21.01.2025 09:30
З гэтай мэтай учора кіраўнік польскай дзяржавы накіраваўся з пяцідзённым візітам у Швейцарыю.
Сусветны эканамічны форум у ДавосеPAP/EPA/MICHAEL BUHOLZER

Прэзідэнт Анджэй Дуда знаходзіцца з пяцідзённым візітам у Швейцарыі, куды накіраваўся для ўдзелу ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

За гэты час ён правядзе шэраг сустрэч, у тым ліку з прэм'ерам Чарнагорыі, прэзідэнтам Сінгапура; возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы лідараў сусветнай эканомікі і мерапрыемствах ва Украінскім доме. Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага радыё Агата Круль:

- Эканамічны форум - гэта нагода для дыскусіяў на тэму рэгіянальных і глабальных выклікаў. Разам з Генсакратаром ААН Антоніу Гутэрышам прэзідэнт Анджэй Дуда прыме ўдзел, між іншым, у неафіцыйнай сустрэчы сусветных лідараў. Размовы будуць тычыцца будучыні міжнароднага супрацоўніцтва. У сваю чаргу, падчас гэтак званай украінскай сустрэчы акрамя Анджэя Дуды прымуць удзел генсакратар НАТА, прэзідэнты Фінляндыі і Латвіі. Галоўныя тэму: падтрымка Украіны, новы глабальны парадак і роля, якую ў ім згуляе Украіна. Польскі лідар закране таксама тэму важных падзеяў, у якія сёлета заангажаваная Польшча. Гаворка ідзе пра старшынства ў Радзе Еўрасаюза і саміт ініцыятывы «Рэгіён трох мораў», а таксама  эканамічны форум, які будзе яго суправаджаць.

IAR/ак/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Прэзідэнт Анджэй Дуда павіншаваў новага прэзідэнта ЗША

21.01.2025 09:01
«Прыміце шчырыя віншаванні ад польскага народа», — напісаў ён у сацыяльных сетках