Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда павіншаваў новага прэзідэнта ЗША

21.01.2025 09:01
«Прыміце шчырыя віншаванні ад польскага народа», — напісаў ён у сацыяльных сетках
Прэзідэнт РП Анджэй Дуда PAP/Albert Zawada

У сваім віншаванні на ангельскай мове прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што Польшчу і ЗША звязваюць шматгадовае сяброўства і вера ў агульныя каштоўнасці — свабоду і дэмакратыю. Ён выказаў упэўненасць, што гэтыя каштоўнасці будуць умацоўвацца падчас цяперашняга тэрміну паўнамоцтваў амерыканскага лідара.

«Я спадзяюся на далейшае плённае супрацоўніцтва, якое, безумоўна, умацуе польска-амерыканскі альянс», — напісаў Анджэй Дуда, які скончыў пост словамі «Божа, блаславі Амерыку. Божа, блаславі Польшчу».

Дональд Трамп прынёс учора прысягу на вернасць Канстытуцыі і стаў 47-м прэзідэнтам ЗША. У сваёй інаўгурацыйнай прамове ён абвясціў аб аднаўленні амерыканскай велічы, кансерватыўных маральных зменах і аб зменах геаграфічных назваў.

Новы прэзідэнт ЗША збіраецца хутка накіраваць вайскоўцаў на мяжу з Мексікай для абароны ЗША ад наплыву нелегальнай міграцыі.

IAR/яс

Свет вітае новага прэзідэнта ЗША з вялікай заклапочанасцю, але таксама з надзеяй

20.01.2025 18:00
Дональд Трамп прынёс прысягу як 47-ы прэзідэнт ЗША. Ён уступае на пасаду другі раз ва ўзросце 78 гадоў.

Дональд Трамп на інаўграцыі: Мы будзем вымяраць наш поспех войнамі, якія мы скончым. Мяне запомняць як міратворца (ФОТА)

20.01.2025 18:48
Па традыцыі Дональд Трамп паклаў руку на Біблію і прамовіў словы клятвы.