Беларуска, якая перайшла на мусульманства, маладая жанчына з генетычным захворваннем і малады мужчына з пакалення Z – сталі тварам грамадскай кампаніі, прымеркаванай да 20 гадавіны смерці Яна Паўла ІІ.
Цэнтр клапоціцца пра тое, каб думка пра папу працягвала суправаджаць польскае грамадства, і на гэтым была засяроджана ўвага ў 20-ю гадавіну яго смерці.
Каардынатарка кампаніі Віялета Мілей расказвае, што яны пачалі з дыягностыкі таго, дзе грамадства знаходзіцца пасля гэтых 20 гадоў, што на яго ўплывае, за што яно перажывае. Больш за ўсё супрацоўнікаў Цэнтру закранула тое, што ёсць шмат палярызацыі, нянавісці, навешвання адзін на аднаго ярлыкоў.
Каманда вырашыла адказаць на гэтую праблему і адразу ўспомніўся персаналістычны падыход Яна Паўла ІІ. Ён быў вялікім персаналістам, прапагандыстам персаналістычнай думкі, якая ставіць чалавека ў цэнтры. Гэта была адпраўная кропка для кампаніі «Заўваж асобу». У яе першай частцы па ўсёй Варшаве і ў сеціве паявіліся плакаты, на якіх былі здымкі трох чалавек. Фота ўдзельнікаў кампаніі на кантрасным фоне павінны былі выклікаць пытанне: каго вы бачыце, гаворыць Віялета Мілей:
- Такім чынам, гэта кампанія, якая задае пытанні, правакуе на разважанні і мае на мэце прыцягнуць увагу іншых да таго факту, што стэрэатыпнае мысленне - звычайнае і прасцейшае. Мы жывем хутка, у нас ёсць пэўныя гатовыя стэрэатыпы. І нашы героі, сярод якіх ёсць беларуска, мусульманка Хадзіжа, ёсць Кацпер, зусім малады чалавек, прадстаўнік пакалення Z. І яшчэ ў нас ёсць Бася, якая хварэе на іхтыёз, генетычнае захворванне, якое праяўляецца ў тым, што скура мае характэрны колер і лушчыцца, таму яе асоба даволі характэрная. Нашы героі паддаліся ацэнцы.
На плакатах быў бачны герой, а таксама QR-код і пытанне: «Каго вы бачыце». Пасля ўводу QR-кода з'яўлялася апытанне, вельмі кароткае, з чатырма магчымымі адказамі на выбар, толькі адзін з якіх быў праўдзівым. У галасаванні ўдзел прынялі 15 тысяч чалавек.
Вынікі апытання паказалі, што жанчыны – Хадзіжа і Бася – былі ацэненыя станоўча. У выпадку Кацпра была наадварот.
- У выпадку з Хадзіжай шмат людзей прагаласавала за тое, што яна эканаміст, і гэта сапраўды так, бо Хадзіжа сапраўды вельмі актыўны чалавек. Пра сябе яна кажа, што яна жанчына ў нагавіцах, актыўная, а таксама марыць стаць коўчам для іншых жанчын. Удзельнікі галасавання адразу заўважылі ў ёй такога чалавека. У сваю чаргу Бася вельмі актыўная ў сацыяльных сетках і расказвае пра сваё генетычнае захворванне. І сапраўды, гэты варыянт быў найбольш блізкі ўдзельнікам нашага апытання. Хаця былі і такія варыянты, што яе ўтрымліваюць бацькі, што яна не любіць гаварыць пра сваё генетычнае захворванне, не любіць выходзіць на вуліцу і паказвацца іншым людзям. Апытанне тут ясна паказала, што ў гэтых жанчынах бачаць больш. Гэта цікава.
Аднак я пакуль не згадала Кацпра, які сапраўды аказаўся для нас нечаканасцю. Прыгожага маладога хлопца Кацпра, які ўсміхаецца, ацэньвалі вельмі стэрэатыпна, як моцнага індывідуаліста, якога ўтрымліваюць бацькі. Kaцпер, наадварот, вельмі актыўны чалавек. З дванаццаці гадоў ён грамадскі актывіст, а таксама ён не толькі працуе ў адным месцы, але і вядзе свой бізнес. Гэты вынік паказаў, што мы ставімся да моладзі крыху больш стэрэатыпна. Мы лічым іх пасіўнымі людзьмі. І гэта крыху здзівіла нас, таму што толькі 16% рэспандэнтаў абралі правільны адказ, а менавіта, што Kaцпер вядзе свой уласны бізнес. Мы лічым, што гэтыя вынікі паказваюць нам, што ў нашым грамадстве ўсё ж ёсць пэўная, магчыма, большая згода на тое, каб прыніжаць моладзь, пазбаўляць яе права мець вопыт, веды і ўменні, - расказвае Віялета Мілей.
Хадзіжа, Кацпер, Бася
Віялета Мілей гаворыць, што ў першай частцы кампаніі «Заўваж асобу» плакаты не атаесамляліся з Цэнтрам думкі Яна Паўла ІІ і самім пантыфікам. Толькі прэзентуючы вынікі арганізатары звяртаюцца да асобы Яна Паўла ІІ, які быў персаналістам чалавека:
- Ён быў вялікім персаналістам, прапагандыстам персаналістычнай думкі, якая ставіць чалавека ў цэнтры. Чалавека паасобку са сваёй каштоўнасцю і годнасцю. І мы сыходзім з гэтага. Мы гаворым пра тое, што Ян Павел ІІ бачыў чалавека. Ён быў першым Папам у мячэці, першым чалавекам, які такім чынам заўважыў моладзь, што запачаткаваў Сусветныя дні моладзі і ў той жа час быў блізкі да хворых, інвалідаў. Ужо на пачатку свайго пантыфікату, адразу пасля таго, як стаў Папам, ён адразу ж накіраваўся да свайго хворага сябра. Ён паказаў, дзе наша месца, наша месца з іншымі людзьмі, і мы спадзяемся, што гэтая перспектыва застанецца з намі. Што мы зможам далей развіваць гэты персаналістычны падыход, гаварыць пра гэта таксама ў кантэксце Яна Паўла ІІ, які, несумненна, быў вялікім чалавекам.
Віялета Мілей дадае цікавы факт. На самам пачатку паявілася прапанова стварыць кампанію пры дапамозе штучнага інтэлекту. Але жаданне супрацоўнічаць з жывым чалавекам перамагло. Арганізатары сустрэлі людзей, якія пагадзіліся прыняць удзел у гэтай кампаніі.
Героі кампаніі — Бася, Хадзіджа і Кацпер - штодня ацэньваюцца іншымі. Дзякуючы кампаніі яны расказалі, як іх успрымаюць, як людзей, якія жывуць з хваробай, як прадстаўніцу рэлігійнай меншасці або як частку пакалення Z.
ав/Графічныя і відэаматэрыялы: Centrum Myśli JPII
слухайце аўдыё