Дастаткова заплаціць ад 900 да 3 000 долараў, каб стаць аўтарам «навуковай» публікацыі, дарэчы без ніякай актыўнасці ў гэтай сферы. На навуковым махлярстве спецыялізуюцца, перш за ўсё, кампаніі з Расіі і Узбекістану, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.
Польскае навуковае асяроддзе ўскалыхнула справа гэтак званых фабрыкаў«навуковых» публікацый. Гэта групы, якія прадаюць аўтарства ў навуковых артыкулах - часта плагіяце або проста хлусні і выдумках.
Намеснік міністра навукі Анджэй Шаптыцкі абяцаў, што барацьба з гэтай з'явай будзе адным з прыярытэтаў міністэрства.
Нагадваем, следства ў дачыненні да падазроных «даследчыкаў» вядзе Нацыянальны навуковы цэнтар, а Канферэнцыя рэктараў польскіх навучальных устаноў і Канферэнцыя рэктараў польскіх тэхнічных універсітэтаў выступілі з заявай, якія асуджаюць удзел у такой дзейнасці.
Набыццё навуковага артыкула, напрыклад, у Расіі, Казахстане і Іране - гэта афіцыйны бізнес з офісамі абслугоўвання кліентаў і сядзібамі ў цэнтры гарадоў. Знайсці кампаніі, якія прадаюць «навуковыя» артыкулы можна без праблем праз інтэрнэт-пошукавік.
Паводле афіцыйных заяваў, згаданыя кампаніі займаюцца «падтрымкай міжнароднага супрацоўніцтва пры падрыхтоўцы навуковых артыкулах». Аднак, калі запытаць пра падрабязнасці, то хутка высвятляецца, што ніякіх сумесных даследаванняў не будзе, а за некалькі сотняў долараў мы можам проста купіць месца ў спісе аўтараў артыкулаў.
«У кампаніі з сядзібай у Маскве мы хацелі набыць публікацыю аб аднаўляльных крыніцах энергіі. Кансультантка адказала на наш запыт па электроннай пошце ўсяго праз тры гадзіны. Яна накіравала нас на каталог навуковых прац, на аўтарства якіх зараз ідзе набор», - паведамляе выданне.
Як адзначае газета, адкрытых і архіўных аб'яваў было больш за 11 тысяч. «Шукаць можна па раздзелах: напрамак, базы дадзеных, год або па ключавое слова. Бачная цана за ўвесь артыкул і за кожнае месца на старонцы. Удзельнічаць у ніякіх даследаваннях не трэба» – запэўніла кансультантка.
аз