Амаль 60 працэнтаў тавараў з азіяцкіх гандлёвых пляцовак могуць уяўляць небяспеку здароўю чалавека - папярэджвае Федэрацыя спажыўцоў (Federacja Konsumentów). Няўрадавая арганізацыя правяла праверку 29 тавараў, якія купіла ў двух найбуйнейшых інтэрнэт-крамах Азіі.
Федэрацыя закупляла ў асноўным адзенне і ўпрыгожванні. Сярод іншага, выяўлены павышаны ўзровень цяжкіх металаў і іншыя рэчывы, якія выклікаюць алергію і нясуць сур'ёзную пагрозу здароўю.
Старшыня арганізацыі Моніка Касіньска-Пытэр (Monika Kosińska-Pyter) падкрэслівае, што 68 працэнтаў пакупнікоў лічаць, што тое, што яны купляюць на еўрапейскім рынку, адпавядае патрабаванням бяспекі.
— Даследаванні розных арганізацый спажыўцоў, не толькі польскіх, а таксама ў Даніі, Італіі, Вялікабрытаніі і Германіі выявілі, што гэта не ёсць бяспечныя тавары. Нашыя магчымасці дзеяння як арганізацыі - гэта данесці да грамадства сумленную інфармацыю, атрыманую падчас праверкі тавараў.
Паводле звестак Еўракамісіі, кожны дзень на еўрапейскі рынак трапляе 12 мільёнаў партый тавараў з азіяцкіх гандлёвых пляцовак. Пры такіх маштабах закупак цяжка ўсё праверыць. Таму эксперты заклікаюць вылучыць больш сродкаў для кантрольных інстытутаў у тым ліку таксама падатковых і выкарыстоўваць штучны інтэлект для кантролю.
IAR/яс