Беларуская Служба

Палякі марнуюць мільёны тон ежы ў год

29.04.2025 11:02
Больш за палову палякаў прызнаюцца ў тым, што яны выкідваюць ежу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Manfred Richter/pixabay.com/CC0 Public Domain

Штогод у Польшчы марнуецца 5 мільёнаў тон ежы. Найбольшая колькасць ежы выкідваецца ў хатніх гаспадарках, а больш за палову палякаў прызнаюцца ў тым, што яны выкідваюць ежу.

Згаданая сітуацыя патрабуе неадкладных зменаў звычак, як калі гаворка ідзе пра куплю, так і захоўванне прадуктаў харчавання, кажа дырэктарка Харчовага банка SOS Анна Вольска(Anna Wolska):

- Гэта, перш за ўсё, пытанне ранейшага планавання меню і згодныя з ім пакупкі. Мы не павінны купляць спантанна, мы не павінны рабі пакупак, калі мы галодныя. Апрача таго, важнае адпаведнае захоўванне харчавання. Цікава, што ў Польшчы найбольш марнуецца хлеба, які можна лёгка перапрацаваць.

Акрамя хлебабулачных вырабаў, часцей за ўсё, палякі выкідваюць мяса, садавіну і гародніну. Згаданыя 5 мільёнаў тон змарнаванай ежы, гэта 135 кілаграмаў у пераліку на аднаго паляка.

PR24/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Заробкі на прадпрыемствах выраслі, але занятасць крыху знізілася

22.04.2025 15:11
Чакаецца, што зменшацца працэнтныя стаўкі і крэдыты стануць больш таннымі.

Прадпрымальнікі чакаюць пакету рашэнняў па спрашчэнню правілаў эканамічнай дзейнасці

22.04.2025 16:12
Рафал Бжоска, якога прэм’ер-міністар Туск у лютым гэтага года запрасіў узначаліць групу па дэрэгуляцыі, паведаміў, што ягоная роля ў гэтым калектыве завяршаецца пры канцы траўня.