Беларуская Служба

TikTok хоча заваяваць Еўропу з дапамогай пакупак у прамым эфіры

16.06.2025 14:06
Папулярная кітайская платформа TikTok хоча заваяваць Еўропу з дапамогай «жывых» пакупак непасрэдна ў дадатку. Польшча таксама знаходзіцца пад прыцэлам.
TikTok
TikTokshutterstock.com/Mykolastock

TikTok хоча заваяваць Еўропу з дапамогай пакупак у прамым эфіры

Папулярная кітайская платформа TikTok хоча заваяваць Еўропу з дапамогай «жывых» пакупак непасрэдна ў дадатку. Польшча таксама знаходзіцца пад прыцэлам. Але сапраўдную рэвалюцыю ў электроннай камерцыі зробяць боты са штучным інтэлектам, піша Rzeczpospolita.

«TikTok кіне выклік платформам электроннай камерцыі — яго TikTok Shop, які дазваляе рабіць пакупкі ў дадатку падчас прагляду прамой трансляцыі, пачне працаваць у Польшчы, нягледзячы на ​​тое, што Польшча афіцыйна не ўключана ў планы пашырэння на бліжэйшыя месяцы, (...) наша краіна «у раскладзе», піша выданне.

TikTok некалькі гадоў таму выйшаў на рынак Вялікабрытаніі, а ў мінулым годзе TikTok Shop стаў самай дынамічнай  платформай онлайн-рознічнага гандлю — больш за 200 тысяч прадаўцоў прапануюць там свае тавары, у тым ліку Lidl. Паслуга таксама даступная ў Ірландыі, Іспаніі, а з красавіка — у Францыі, Італіі і Германіі.

«І гэта толькі пачатак змен у электроннай камерцыі. Сапраўдная рэвалюцыя пачнецца дзякуючы штучнаму інтэлекту. Амерыканскае даследаванне Emarketer паказвае, што 45 працэнтаў пакупнікоў у інтэрнэце ўжо выкарыстоўваюць чат-боты. А OpenAI толькі што запусціла магчымасць купляць непасрэдна праз ChatGPT», акрслівае будучыню інтэрнэт-камерцыі выданне.

вх