Ніжэйшая цана за квадратны метр, бонусы за рэкамендацыі, бясплатныя экскурсіі, а нават электравеласіпеды – так забудоўшчыкі змагаюцца за кліентаў. Дарэчы, такіх прапаноў у цяперашні час у тры разы больш, чым год таму, паведамляе Puls Biznesu. Паводле выдання, гэта вынік аслаблення попыту і ўзмацнення канкурэнцыі на рынку кватэраў.
Хоць зніжэнне працэнтных ставак у траўні аднавіла цікавасць да куплі кватэр, то пакуль гэта яшчэ не адлюстроўваецца ў колькасці заключаных дагавораў.
Паводле звестак сайта Tabelaofert.pl, у чэрвені кампаніі прадалі на 8,7 працэнта менш кватэраў, чым месяцам раней, а вынікам аслаблення попыту стала хваля зніжак і бонусаў.
«Паводле нашых дадзеных, у чэрвені мінулага года забудоўшчыкі абвясцілі прыкладна пра 100 бонусных прапаноў. Аднак у гэтым годзе іх ужо ў тры разы больш», – кажа эксперт сайта RynekPierwotny.pl Марэк Вельга.
Паводле аналітыкаў сайта Tabelaofert.pl, забудоўшчыкі прапануюць усё больш гатовых кватэр, якія хочуць прадаць, як мага хутчэй, каб ліквідаваць кошты ўтрымання.
Дырэктар па маркетынгу Караліна Браншэўска кажа, што адзін з праектаў ейнай кампаніі прадугледжвае, напрыклад, гараж уключаны ў кошт трох- і чатырохпакаёвых кватэраў, а ў іншым праекце да кожнай кватэры «бясплатна» дадаецца складское памяшканне.
У сваю чаргу, іншы забудоўшчык, прапануе ў 15 гарадах інвестыцыйныя кватэры і апартаментаў з бясплатным парковачным месцам, а рэкамендаваўшы каму-небудзь кватэру з прапановы кампаніі, можна выйграць прыз у памеры 5 000 злотых.
Іншая кампанія ў выпадку аднаго з жылых комплексаў прапануе кліентам, напрыклад, «цалкам гатовыя кватэры, а ў рамках іншай інвестыцыі – кватэры са зніжкай, якая можа дасягаць 8 працэнтаў.
Паводле слоў аналітыка Марэка Вельга, сустракаюцца таксама прапановы куплі кватэры з бонусам у выглядзе электравеласіпеда або бясплатнай замежнай экскурсіі.
аз