Беларуская Служба

Эканамічныя мігранты з'язджаюць з Германіі. Такога не было ад 2008 года.

12.07.2025 14:12
Сітуацыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе абвастрае дэфіцыт працоўнай сілы ў Германіі, якой штогод патрэбны прыток больш за 300 000 чалавек.
      190-     , , 10  2025 .
Рабочыя ўсталёўваюць намёт падчас падрыхтоўкі да 190-га піўнога фестывалю «Актоберфест» у Мюнхене, Германія, 10 ліпеня 2025 года.EPA/ANNA SZILAGYI Dostawca: PAP/EPA.

Гадамі рабочыя з Усходняй Еўропы аказвалі значную падтрымку нямецкаму рынку працы, дапамагаючы змякчыць наступствы старэння насельніцтва. Аднак цяпер гэтая тэндэнцыя змяняецца — усё менш і менш грамадзян Польшчы, Румыніі і Балгарыі едзе ў Германію за працай.

Згодна з апошнімі дадзенымі Нямецкага статыстычнага ўпраўлення, у 2024 годзе — упершыню з 2008 года — з Германіі ў іншыя краіны ЕС з'ехала больш людзей, чым прыбыло, — паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Эканаміст Томас Лібіх лічыць, што ёсць некалькі прычын змены цяперашняй сітуацыі. Сярод іх:

  • вычарпанне патэнцыялу — людзі, якія хацелі працаваць у Германіі, зрабілі гэта;
  • спрыяльны эканамічны клімат ва Усходняй Еўропе;
  • беспрацоўе ва Усходняй Еўропе часта ніжэйшае, чым у Германіі;
  • эканамічны ўзровень становіцца больш роўным ва Усходняй і Заходняй Еўропе.

Томас Лібіх растлумачыў, што часы, калі людзі з вышэйшай адукацыяй дапамагалі збіраць ураджай у Германіі, скончыліся назаўсёды.

Сітуацыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе абвастрае дэфіцыт працоўнай сілы ў Германіі, якой штогод патрэбны прыток больш за 300 000 чалавек. Запоўніць гэты прабел работнікамі з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, будзе значна складаней, — робіць выснову Rzeczpospolita.

яс