Беларуская Служба

У большасці кампаній, акцыі якія каціруюцца на польскай біржы, няма жанчын у кіраўніцтве

17.11.2025 14:21
З 400 біржавых кампаній, у больш чым у шасці з дзесяці, жанчын не было ва ўправе.
.   .
Ілюстрацыя. Жанчыны ў бізнесе. Фота: Pixabay/Tumisu

Шэсць з дзесяці кампаній, акцыі якіх каціруюцца на Варшаўскай фондавай біржы (GPW), не маюць ніводнай жанчыны ў кіраўніцтве. Польшча знаходзіцца значна ніжэй за сярэднееўрапейскі паказчык і не адпавядае патрабаванням ЕС у гэтай сферы, паведамляе Rzeczpospolita.

Газета цытуе сёлетні даклад Фундацыі лідарак бізнесу (FLB – Fundacja Liderek Biznesu) аб жанчынах у кампаніях, акцыі якіх каціруюцца на біржы. У дакуменце гаворыцца, што ў параўнанні з першым даследаваннем FLB за 2014 год, калі жанчыны складалі 11,5% членаў праўлення і 13% членаў наглядальных саветаў, сітуацыя палепшылася толькі нязначна. У канцы мінулага года гэтая доля павялічылася да 13,6% і 18,7% адпаведна, склаўшы агулам 17,1%. Тым часам сярэдні паказчык па ЕС складае 35%.

У артыкуле адзначаецца, што з 400 біржавых кампаній, у больш чым у шасці з дзесяці, жанчын не было ва ўправе, і амаль у кожнай трэцяй кампаніі таксама былі толькі мужчыны ў наглядальных радах. Газета адзначае, што Дырэктыва аб жанчынах у радах дырэктараў, прынятая тры гады таму, павінна была стаць прарывам, а яе палажэнні ўступяць у сілу ўсяго праз некалькі месяцаў — з канца чэрвеня 2026 года.

Rzeczpospolita піша, што, аднак, дадзеныя са справаздачы FLB пакуль не сведчаць аб інтэнсіўнай падрыхтоўцы прадпрыемстваў да гэтых правіл. Яны будуць распаўсюджвацца на кампаніі з колькасцю супрацоўнікаў не менш за 250 чалавек і гадавым абаротам больш за 50 мільёнаў еўра або гадавым балансам больш за 43 мільёны еўра.

нг