Беларуская Служба

Падгале над гарачым скарбам. Пабіты рэкорд польскай геатэрміі

24.01.2026 18:21
Атрыманых аб’ёмаў, паводле прагнозаў геолагаў, хопіць для патрэб мясцовых прадпрыемстваў і насельніцтва.
  ()
Бурэнне свідравіны (ілюстрацыя)Shutterstock/ Another77

Апублікаваныя нядаўна вынікі геатэрмальных даследаванняў на Падгалі (паўднёвы ўсход Польшчы) сведчаць пра рэкордныя параметры, атрыманыя з глыбокай свідравіннай адтуліны, піша biznesalert.pl.  Тэмпература вады дасягае 120 градусаў Цэльсія пры напоры каля 400 кубаметраў за гадзіну. Гэта значны поспех не толькі для Польшчы, але і для ўсёй еўрапейскай геатэрміі.

Прарыў звязаны са свідравінай PGP-4 у Шафлярах, бурэнне якой пачалося ў 2023 годзе. Мэтай праекта было дасягненне дна Падгальскай упадзіны на глыбіні каля 7 тысяч метраў і даследаванне ваданосных гарызонтаў на ўзроўнях 3,5, 5 і 7 км. З-за тэхнічных складанасцяў работы спынілі на глыбіні 6103 метры, пасля чаго пачаліся даследаванні выяўленых рэсурсаў.

Найлепшыя вынікі былі зафіксаваныя на глыбіні каля 5 км. Паводле першых ацэнак, патэнцыял новага радовішча значна перавышае чаканні і можа дазволіць не толькі цеплазабеспячэнне, але і вытворчасць электраэнергіі. Атрыманых аб’ёмаў, паводле прагнозаў геолагаў, хопіць для патрэб мясцовых прадпрыемстваў і насельніцтва.

Пры гэтым эксперты адзначаюць, што канчатковыя высновы можна будзе зрабіць не раней чым праз год — пасля завяршэння ўсіх даследаванняў і падрыхтоўкі гідрагеалагічнай дакументацыі. 

Праект можа стаць важным крокам да энергетычнай незалежнасці Падгаля і прыкладам для развіцця геатэрміі ў іншых рэгіёнах Еўропы.

эж