Беларуская Служба

У мінулым годзе эканамічны рост Венгрыі склаў 0,4%, што ў дзевяць разоў менш, чым у Польшчы

14.04.2026 16:12
Новаму прэм'ер-міністру Петэру Мадзьяру давядзецца вырашаць нямала эканамічных праблем.
    .
Лідар партыі "Ціса" Петэр Мадзьяр.PAP/EPA/TIBOR ILLYES

Выданне «Rzeczpospolita» піша, што новы ўрад Венгрыі сутыкнецца з нялёгкай задачай аздараўлення эканомікі. Перамога партыі «Ціса» на нядзельных выбарах паклала канец 16-гадоваму кіраванню Віктара Орбана і яго партыі «Фідэс». За гэты час у краіне значна пашырылася карупцыя. У мінулым годзе эканамічны рост краіны склаў 0,4 працэнта, што ў дзевяць разоў ніжэй, чым у Польшчы.

Акрамя таго, тры чвэрці тэндараў з удзелам адной кампаніі атрымалі асобы з блізкага атачэння Орбана. Менавіта так зяць былога прэм'ер-міністра і яго сябар дзяцінства сталі мільянерамі. Пры гэтым, эканамічныя і палітычныя ўмовы ў дзяржаве адпалохвалі замежных інвестараў. Неабходна пераканаць іх вярнуцца, што стане адной з задач каманды Петэра Мадзьяра.

Яшчэ адным цяжкім заданнем будзе аднаўленне сістэмы правасуддзя і яе незалежнасці, якая звязана з сумленнасцю бізнесу. Акрамя таго, Мадзьяр абяцаў павысіць узровень жыцця, паколькі даход на аднаго жыхара ўпаў ніжэй за румынскі. Неабходна будзе адмовіцца ад гарантаваных цэн на электраэнергію, ваду ці газ.

Орбан пралічыўся, калі спадзяваўся, што танныя нафта і газ з Расіі або кітайскія капіталаўкладанні ў сонечныя акумулятары дазволяць развіваць эканоміку, нават без падтрымкі ЕС.  З гэтым давядзецца разбірацца новаму прэм'ер-міністру Петэру Мадзьяру.

нг

Выбары ў Венгрыі: «Фідэс» Орбана прайграе, уладу бярэ апазіцыйная партыя «Ціса» Петэра Мадзьяра

12.04.2026 19:31
Прэм'ер-міністр Віктар Орбан і яго партыя «Фідэс» кіравалі Венгрыяй апошнія 16 гадоў.