Беларуская Служба

Мігранты складаюць больш за 16% супрацоўнікаў гасцініц і рэстаранаў, 14% — транспарту і лагістыкі

08.06.2026 16:11
У многіх галінах прамысловасці ўжо немагчыма цалкам адмовіцца ад працы мігрантаў, паколькі гэта прывяло б да значнага росту цэн.
.
Ілюстрацыя.Графіка: Pixabay.com / geralt

Імпартныя кадры ратуюць будаўнічы, лагістычны, сельскагаспадарчы, гасцінічны і рэстаранны бізнес — чытаем у газеце «Rzeczpospolita» у артыкуле «Гэтыя галіны не выжывуць без мігрантаў». Згодна з аналізам экспертаў Deloitte, падрыхтаваным сумесна з Інстытутам грамадскіх спраў і даследчай фірмай Ipsos, мігранты складаюць больш за 16% супрацоўнікаў гасцініц і рэстаранаў, 14%  у транспарце і лагістыцы. Будаўніцтва таксама залежыць ад іх працы.

Выданне піша, што Ведамства сацыяльнага страхавання (ZUS) зарэгістравала 1,32 мільёна замежнікаў, але гэты спіс не ўключае студэнтаў, якія працуюць няпоўны працоўны дзень або ў сельскай гаспадарцы, дзе знайсці польскіх работнікаў нерэальна, таму што пажылыя работнікі выходзяць на пенсію, а моладзь не бярэцца да цяжкую працу па зборы ўраджаю.

Суаўтар справаздачы Аляксандар Лашэк (Aleksander Łaszek) з Deloitte заявіў, што ў многіх галінах прамысловасці ўжо немагчыма цалкам адмовіцца ад мігрантаў, паколькі гэта прывяло б да значнага росту цэн на прадукцыю і паслугі.

PAP/нг