Беларуская Служба

Расце доля новых электрамабіляў, зарэгістраваных у ЕС

29.06.2026 12:01
Нягледзячы паскарэнне трансфармацыі ў 2026 годзе, Польшча — адна з краін ЕС з самай нізкай доляй электрамабіляў на рынку.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: paulbr75 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Аўтамабільны рынак ЕС пачаў 2026 год лепш, чым чакалася. Колькасць рэгістрацый новых аўтамабіляў павялічылася на 4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Найхутчэй расце сегмент электрамабіляў. Бензінавыя і дызельныя аўтамабілі перажываюць двухзначнае падзенне продажаў, паведамляе «Puls Biznesu».

Паводле газеты, са студзеня па травень 2026 года ў краінах ЕС было зарэгістравана амаль 4,75 мільёна новых легкавых аўтамабіляў, што на 4% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Электрамабілі застаюцца найбольшымі бенефіцыярамі гэтых зменаў. З пачатку года было зарэгістравана 950 500 электрамабіляў на акумулятарных батарэях (BEV), што на 35,7% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Іх доля рынку павялічылася з 15,3% год таму да 20% у цяперашні час.

За гэты час у Польшчы было зарэгістравана амаль 13 500 электрамабіляў (+28,2%).

У сваю чаргу, найбольшыя падзенні зафіксаваны ў выпадку аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання. Са студзеня па травень рэгістрацыя бензінавых аўтамабіляў знізілася на 18,2%, а дызельных — на 16,6%. Іх агульная доля знізілася да 30,1%. Годам раней яна складала 38%.

Аднак «Puls Biznesu» адзначае, што, нягледзячы на значнае паскарэнне трансфармацыі ў 2026 годзе, Польшча — адна з краін ЕС з самай нізкай доляй электрамабіляў на рынку. Цалкам электрычныя аўтамабілі складаюць прыблізна 5,2% рынку ў Польшчы, у той час як сярэдні паказчык па ЕС — гэта 20%.


аз