Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі ўсё часцей выбіраюць айчынныя інтэрнэт-крамы замест замежных

05.08.2026 10:40
51% палякаў увогуле не робяць пакупак у замежных інтэрнэт-крамах, яшчэ 23% звяртаюцца да іх толькі зрэдку, а пастаяннымі пакупнікамі з'яўляюцца толькі 12%. 
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/Elle Aon

Польскія інтэрнэт-крамы захоўваюць перавагу над замежнымі платформамі дзякуючы хуткім плацяжам, дастаўцы і зручнаму сэрвісу. Пра гэта паведамляе газета Rzeczpospolita са спасылкай на даследаванне платформы анлайн-плацяжоў Autopay.

Паводле даследавання, 51% палякаў увогуле не робяць пакупак у замежных інтэрнэт-крамах, яшчэ 23% звяртаюцца да іх толькі зрэдку, а пастаяннымі пакупнікамі з'яўляюцца толькі 12%. Найчасцей пакупнікоў стрымліваюць ад пакупак адсутнасць звыклых спосабаў аплаты, сумневы ў бяспецы асабістых даных і дадатковыя камісіі.

Як адзначае кіраўнік Autopay Войцех Мураўскі, у Польшчы сфармаваўся адзін з самых развітых у Еўропе рынкаў анлайн-плацяжоў, таму пакупнікі прывыклі да высокіх стандартаў абслугоўвання. Асаблівую ролю адыгрывае сістэма Blik, якой карыстаюцца 65% інтэрнэт-пакупнікоў, а для амаль паловы яна стала асноўным спосабам аплаты.

Эксперты таксама звяртаюць увагу на тое, што польскія інтэрнэт-крамы прапануюць дастаўку на працягу аднаго-двух дзён, простую працэдуру вяртання тавараў і высокі ўзровень даверу з боку пакупнікоў. Паводле прагнозаў, у 2025–2029 гадах польскі рынак электроннага гандлю будзе расці ў сярэднім на 9% штогод, што вышэй за сярэдні паказчык у Еўрапейскім Саюзе.

эж