Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праграма «Мікрарэтэнцыя» карыстаецца ў жыхароў Польшчы вялікай цікавасцю

18.08.2026 13:59
Гэта праграма даплат на прыдамавыя сістэмы збору дажджавой вады.
Павет Вадзіслаўскі запрашае скарыстацца праграмай мікрарэтэнсііwww.powiatwodzislawski.pl

Яе мэта — барацьба з засухай і прадухіленне падтапленняў.

Праграма прадугледжвае фінансаванне ў памеры да 8 тысяч злотых (да 2 тысяч еўра) і да 90 працэнтаў кошту набыцця прыдамавых ёмістасцяў для мікрарэтэнцыі і розных тыпаў установак.

Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Паўліна Хенінг-Клёска паведаміла, што плануецца пашырэнне праграмы.

— Грошы ёсць, праграма карыстаецца вялікай цікавасцю, але мы ўжо плануем другі этап гэтай праграмы. Першы этап быў у асноўным адрасаваны ўладальнікам аднасямейных дамоў. Другі мы хочам распаўсюдзіць таксама на шэраговую забудову. Недахоп ападкаў прыводзіць да таго, што ў многіх месцах не хапае вады, таму збор дажджавой вады павінен быць нашым прыярытэтам.

Заяўкі прымаюць рэгіянальныя ваяводскія фонды аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі