Беларуская Служба

Палякі ў разгары падрыхтоўкі да Калядаў

19.12.2019 13:31
Пік гандлёвыя сеткі чакаюць у бліжэйшыя суботу і нядзелю.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/ hxdbzxy

Паводле дадзеных агенцтва Deloitte, польская сям’я ў сярэднім расходуе на святочныя падарункі 547 зл ($143) і амаль столькі на прадукты харчавання - 524 зл ($137). Падарункі палякі купляюць у інтэрнэт-крамах і ў стацыянарных пунктах продажу, прадукты – амаль выключна ў звычайных. Агулам палякі выдаткуюць на ежу і падарункі на святы Божага Нараджэння 20 млрд злотых ($5млрд 300 млн).

Снежань найбольш карысны для прадаўцоў з пункту гледжання аб'ёмаў продажу – апошні месяц году дае 10% гадавога абароту.

На снежань прыходзяцца рэкорды продажу рыбы, варэнікаў з капустай і грыбамі і кандытарскіх вырабаў. У сувязі са святамі прадаецца таксама вялікая колькасць алкагольных напіткаў  - 10% гадавога продажу – агулам крамы заробяць 3,5 млрд злотых ($) ад продажу алкаголю.

Паводле даследавання ASM Sales Force Agency), вядомая «Biedronka» не з’яўляецца самай таннай гандлёвай сеткай. Па таннасці яна займае ажно чацвёртае месца за сеткамі Auchan, Kaufland i Makro. З даследавання вынікае, што найбольш карысна купляць у звычайных крамах, затым у дысконтах і найдаражэй атрымліваецца ў інтэрнэт-крамах. Пры гэтым аналітыкі адзначаюць, што кошт аднаго і таго ж тавару ў розных гандлёвых кропках можа адрознівацца на 30-40%. А алкаголю нават на 46%.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі