У 2019 годзе выдаткі на падтрымку інвалідаў і іх апекуноў перавысілі 22 мільярды злотых (больш за 5 мільярдаў еўра). Гэта на 2,5 мільярда злотых больш, чым у мінулым годзе, тлумачыць міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг (Marlena Maląg). Яна падкрэслівае, што ў 2019 годзе да існуючых, шматгадовых праграм „За жыццё” і „Даступнасць плюс” далучыліся іншыя праграмы, якія фінансуюцца з Фонду падтрымкі інвалідаў.
- Гэта тое, чаго чакалі асяроддзі інвалідаў, то бок сродкі на адпачынак для апекуноў, сродкі на працаўладкаванне асістэнта асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама сродкі на апякунчыя паслугі. Пачалася таксама праграма рэалізацыі Жыллёвага цэнтру для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта вельмі патрэбныя дзеянні. Мы стараемся прыслухоўвацца да патрабаванняў гэтага асяроддзя.
Міністр таксама звяртае ўвагу на шырокі спектр дапамог для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
- Вельмі важны праект, які пачаўся ў 2019 годзе, гэта „500 Плюс” для несамастойных людзей. Паводле нашых ацэнак, ён можа ахопліваць каля 850 тысяч асобаў з абмежаванымі магчымасцямі. Бюджэт згаданай праграмы складае каля 4,5 мільярда злотых (больш за 1 мільярд еўра).
Сёлета была запушчаная праграма „Пэнсія Плюс”. Дадатковыя сродкі ў памеры 1 100 злотых атрымалі таксама асобы, якія карыстаюцца сацыяльнай пенсіяй. Акрамя таго, як і ў мінулым годзе, вырас памер і астатніх сацыяльных выплат. У 2019 годзе таксама павялічыліся даступнасць і аб'ём паслуг па догляду і рэабілітацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Павялічыліся сродкі для цэнтраў прафесійнай актыўнасці і майстэрняў лячэбнай тэрапіі.
аз