Беларуская Служба

Пій, Рыгор, Ян, Бенедыкт, Інакенцій, Леў, Клімент? Якое імя абярэ новы Папа рымскі

07.05.2025 16:23
У спісе імёнаў пантыфікаў увогуле адсутнічаюць Іосіф, Якуб, Андрэй і Лука.
, . 7  2025
Канклаў, Ватыкан. 7 мая 2025 года PAP/EPA/ALESSANDRO DI MEO

Адразу пасля абрання на канклаве новы пантыфік павінен адказаць на пытанне, зададзенае на лацінскай мове: «Quo nomine vis vocari?» (Якое імя хочаш выбраць?). 

Сярод ватыканістаў і каментатараў пераважае меркаванне, што найменей верагодным імем, якое абярэ новы Папа, з'яўляецца Францішак II, паведамляе Dziennika Gazeta Prawna. 

Папы ў мінулым часцей за ўсё выбіралі такія імёны, як Пій, Рыгор, Ян, Бенедыкт, Інакенцій, Леў і Клімент. Нельга выключаць, што новы Папа Рымскі прыме адно з іх. 

У спісе імёнаў пантыфікаў увогуле адсутнічаюць Іосіф, Якуб, Андрэй і Лука. Ні адзін біскуп Рыма не выбраў імя Пётр – апостала і першага Папы Рымскага. 

У той жа час першы раз у гісторыі Касцёла Ян Павел І, абраны ў жніўні 1978 года, стаў першым панфікам, які выбраў двайное імя. Такім чынам ён спаслаўся на двух сваіх папярэднікаў – Яна XXIII і Паўла VI. Ян Павел І узначальваў Касцёл вельмі коратка, бо праз 33 дні пасля выбару памёр ад інфаркту. 

Праз два месяцы, пасля чарговага канклаву, польскі кардынал Караль Вайтыла прыняў імя Ян Павел ІІ.

вс