Беларуская Служба

У красавіку бізнес атрымае падртымку дзяржавы ў межах «Антыкрызіснага шчыта»

24.03.2020 16:43
Міністэрства развіцця заканчвае распрацоўку „Антывіруснага пакету”.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Piotr Swat

„Каранавірус выклікаў праблемы, з якімі дагэтуль ніхто не меў дачынення, таму маштаб эканамічнага запаволення немагчыма прадбачыць”, адзначаюць польскія эканамісты.

Тым часам, Міністэрства развіцця заканчвае распрацоўку „Антывіруснага пакету”, – паведаміла ў Твітеры міністр ведамства Ядвіга Эмілевіч.

Правілы, якія павінны аказаць падтрымку прадпрымальнікам у гэты складаны час, увойдуць у сілу з пачаткам красавіка, заявіў у эфіры Польскага радыё старшыня старшыня Польскага фонду развіцця Павал Борыс.

 - Паседжанне парламенту склікана на пятніцу, таму існуюць шанцы, што ўжо ў красавіку ўсе прапановы ў рамках урадавага «Антыкрызіснага шчыта» стануць даступнымі для прадпрымальнікаў.

Сярод прапановаў, між іншым, звальненне з аплаты страхавых узносаў, даплаты да выплаты зарплат і танныя пазыкі.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі