Беларуская Служба

Дзяржаўныя кампаніі перавялі 70 мільёнаў злотых на барацьбу з каранавірусам

24.03.2020 17:07
Сярод іншых, да барацьбы з каранавірусам далучылася кампанія KGHM Polska Miedź, PKN Orlen, Lotos і інш.
Аўдыё
  • У красавіку бізнес атрымае падртымку дзяржавы; Дзяржаўныя кампаніі пералічылі больш за 70 мільёнаў злотых на барацьбу з каранавірусам; LOT прыпыняе продаж квіткоў
PKN Orlen
PKN Orlen запусціў вытворчую лінію дэзінфекцыйнага рэчываPAP/Darek Delmanowicz

Дагэтуль дзяржаўныя кампаніі перадалі больш за 70 мільёнаў злотых (паводле сённяшняга курсу валют 15 млн 300 тыс. еўра) на барацьбу з каранавірысам, -  заявіў віцэ-прэм'ер і міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін. Міністр зазначыў, што ўвесь час паступаюць новыя заявы аб падтрымцы ад кампаній. Сасін пералічыў дзеянні гэтых кампаній. Сюды ўваходзіць, між іншым, выраб масак і дэзінфекцыйных сродкаў.

- Дзяржаўныя прадпрыемствы аказваюць разнародную падтрымку, напр. акцыя "Вяртанне дадому", якую ладзіць авіякампанія LOT. Іншыя кампаніі з дзяржаўным капіталам, як Польская чыгунка PKP і кампанія Polbus развозяць палякаў, якія вярнуліся з-за мяжы дадому на каранцін, бо ўсе абавязкова праходзяць каранцін. Дабрачыныя фонды дзяржаўных кампаній пералічваюць сродкі на неабходную медыцынскую тэхніку на рахункі шпіталяў.

Сярод іншых, да барацьбы з каранавірусам далучылася кампанія KGHM Polska Miedź. Старшыня ўправы кампаніі Марцін Хлюдзіньскі нагадаў, што кампанія запусціла вытворчасць дэзінфекцыйнага рэчыва для рук Nitrosept:

- Актуальна фірма вырабляе каля 30 тысяч літраў у суткі. У першую чаргу мы адпраўляем Nitrosept бальніцам і грамадскім установам, якія заяўлаюць пра адсутнасць гэтага віду сродкаў. Затым будзем аказваць падтрымку іншым суб'ектам, якія змагаюцца з каранавірусам і такім чынам падтрымліваюць дзяржаву. Робім таксама хірургічныя маскі - каля 3 тысяч штук у суткі.

Нафтаперапрацоўчы завод PKN Orlen таксама адаптаваў вытворчыя лініі для вытворчасці дэзінфекцыйнай вадкасці, а нафтаперапрацоўчая кампанія Lotos пералічыла 5 млн злотых (амаль 11 тыс. еўра) на рахунак 4 шпіталяў на рэспіратары, бальнічныя ложкі, сродкі асабістай абароны, сродкі гігіены, бескантактавыя тэрмометры, лекі, аднаразовыя прылады і іншыя сродкі, неабходныя для догляду за пацыентам з каранавірусам.

Адзначым, што ў дапамогу для дзяржавы па барацьбе з эпідэміяй уключаюцца таксама шматлікія прыватныя прадпрымалнікі. 

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі