Беларуская Служба

Канец эпідэміі - пачатак праблем

21.05.2020 14:23
Негатыўныя наступствы віруса мы будзем адчуваць яшчэ доўгія гады, прагназуюць эксперты.
Аўдыё
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.EPA/SEDAT SUNA Dostawca: PAP/EPA

Эпідэмія каранавіруса моцна ўдарыла па сусветнай эканоміцы. Эксперты кажуць, што каранцін запаволіў эканамічнае развіццё ў большасці краін свету. Мільёны людзей страцілі працу. Растуць даўгі.

Менавіта такія ацэнкі гучалі падчас нядаўняга Еўрапейскага эканамічнага кангрэса, які прайшоў у Катавіцэ. Форум толькі намінальна адбываўся ў гэтым польскім горадзе. Насамрэч большасць дыскусіяў адбывалася праз інтэрнэт. Галоўнае пытанне, якое гучала: што далей будзе з нашым жыццём, вядомым нам светам пасля завяршэння эпідэміі каранавіруса.

Да якіх высноў прыйшлі адмыслоўцы? Пра гэта мы паразмаўлялі з ініцыятарам форуму ды яго галоўным арганізатарам Войцехам Кусьпікам.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл