Сезонныя рабочыя з Усходняй Еўропы змогуць працаваць, неадкладна пасля прыезду на ферму ў Польшчы. Міністэрства сельскай гаспадаркі абвясціла аб новых правілах, якія дапамогуць фермерам працаўладкаваць сезонных работнікаў з Усходняй Еўропы.
Міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski) заявіў, што замежныя сезонныя работнікі змогуць працаваць з першага дня каранціну. Гэткіх умоваў не прапануе ніякая іншая галіна эканомікі.
Замежным работнікам будуць рабіць аналізы на каранавірус. За тэсты заплацяць фермеры, паясніў міністр Арданоўскі.
Гэта ў інтарэсе фермераў, якія працаўладкоўваюць іншаземцаў. Нагадваю, што Еўрасаюз забараняе фінансаваць тэсты для іншаземцаў з бюджэту дзяржавы.
Міністр сельскай гаспадаркі таксама звярнуўся да палякаў, якія ў дадзены момант не працуюць, каб разгледзець пытанне аб працаўладкаванні пры ўборцы ўраджаю. Ён падкрэсліў, што стаўкі ў сельскай гаспадарцы "ўсё больш прывабныя".
аз