Беларуская Служба

Польшча ставіць за мэту дыверсіфікацыю газу

27.05.2020 15:36
Афіцыйная Варшава хацела б да 2022 года адмовіцца ад расійскіх паставак блакітнага паліва.
Аўдыё
  • Польшча вызваляецца ад залежнасці ад расійскага газа
Nach dem Bau soll die Baltische Leitung jhrlich 10 Milliarden Kubikmeter Erdgas von Norwegen nach Polen transportieren.
Nach dem Bau soll die Baltische Leitung jährlich 10 Milliarden Kubikmeter Erdgas von Norwegen nach Polen transportieren.Oil and Gas Photographer/ Shutterstock


 Ці гэта рэальна, запыталіся мы ў эксперта.

Доўгі час Польшчы залежала ад паставак расійскага газу, якія забяспечвалі большасць энергетычных патрэбаў польскай эканомікі. Апошнія гады галоўная польская нафтагазавая кампанія PGNiG праводзіць палітыку дыверсіфікацыі паставак блакітнага паліва ў Польшчу. Фірма мае значныя поспехі на гэтым шляху і плануе да 2022-га года зрабіць Польшчу незалежнай ад паставак з Расіі. Пра гэта казаў Польскаму радыё дырэктар канцэрна Ежы Квеціньскі.

- Мэтай нашага канцэрну з'яўляецца максімальна разнастайнасць паставак газу ў Польшчу, а таксама незалежнасць ад расійскага газу пасля 2022 года. Мы вельмі эфектыўна ідзем да гэтай мэты. Зараз мы канстатуем растучую ролю тэрмінала LNG, гэта значыць вадкага газу, які на нас прывозяць караблі, што імпартуюць газ з Катару ці ЗША. Мы думаем не толькі пра тое, каб прывесці газ сабе, але і хочам пастаўляць яго далей. Гэта пачынае адбывацца. 1/5 спажыванага газу ў Польшчы – гэта наша сыравіна, якую мы дабываем у нашых радовішчах на поўдні Польшчы ды на Захадзе. Рэшту газу мусім імпартаваць. Далей большасць імпартуем з Расіі. Але гэтая залежнасць змяншаецца. У 2016-м годзе было 87% расійскага газу, цяпер 60% і з кожным годам малее.

Наколькі рэальныя гэтыя планы? Што дасць Польшчы незалежнасць ад расійскіх паставак. Пра гэта мы запыталіся ў польскага эксперта энергетычнага рынку Анджэя Шчэсняка.

- Сёння Польшча атрымоўвае 2/3 свайго газу з Расіі на падставе доўгатэрміновага кантракту. Гэтая сітуацыя будзе доўжыцца да 2022-га году. На канец таго году настане пераломны момант. Тады закончыцца кантракт з Газпромам і расійскі газ перастане паступаць у Польшчу. Гэта будзе незалежнасць, пра якую доўгія гады казалі. На месца расійскай сыравіну зойдзе амерыканскі газ у большых памерах, чым расійскі. Польскі канцэрн падпісаў з амерыканскімі фірмамі кантракт на 12,5 мільярдаў м3 газу на год. На 20% больш, чым цяперашні расійскі кантракт. Наступныя 20 год менавіта гэты газ будзе паступаць у Польшчу.

Ці зможа Польшчы стаць пастаўшчыком газу для Украіны ды Беларусі?

- Сёння Польшча можа экспартаваць газ туды, дзе праведзеныя газаправоды. Гэта Беларусь і Украіна. Ямал цяпер стаіць пусты, так што можна было высылаць газ у адваротным напрамку. На Украіне так ужо робіцца некалькі год. Аднак тут галоўным пытаннем зʼяўляецца цана. Амерыканскі звадкаваны газ даражэйшы, чым газ расійскі ці на еўрапейскіх біржах. Украінцы пакуль не зацікаўленыя набыццём праз Польшчу газу з Амерыкі. Украінцы купляюць праз Польшчу, Славакію ды Венгрыю па еўрапейскіх цэнах, меншых за амерыканскія. Апошнія 5 год Украіна так жыве, не імпартуючы расійскі газ з Расіі, але купляючы яго на Захадзе. У Беларусі іншая сітуацыя. Тут усё будзе залежыць ад таго, як будзе працаваць Ямал. Пакуль газаправод належыць Расіі, зваротныя пастаўкі будуць немагчымыя. Каб ён запрацаваў патрэбны змены юрыдычнага характару. Лукашэнка ніколі на гэта ня пойдзе, бо альтэрнатыўныя пастаўкі яму патрэбныя толькі для ўздзеяння на Крэмль ды Пуціна.

Для Беларусі расійскі газ і нафта застаюцца безальтэрнатыўнымі сёння і ў бліжэйшай перспектыве. Толькі расійская сыравіна дазволіць Беларусі з выгадай для сябе ўтрымліваць нафтаперапрацоўку ды прамысловасць, перакананы эксперт.

Юры Ліхтаровіч