Міністэрства дзяржаўных актываў паведамляе пра стварэнне Дзяржаўнага аграхарчовага холдынга. Намеснік кіраўніка міністэрства Артур Собань (Artur Soboń) пераконвае, што кансалідацыя дзяржаўных кампаній дазволіць ім дзейнічаць на новых рынках збыту.
У інтэрв'ю TVPInfo віцэ-міністар Артур Собань адзначыў, што холдынг будзе заснаваны на аснове Нацыянальнай цукровай кампаніі.
На рынку збожжа й крухмалу ўжо дзейнічае нацыянальная кампанія па вытворчасці цукру. Кансалідацыя дазволіць кампаніям дзейнічаць на чарговых рынках. Гэта дасць фермеру гарантыю продажу вытворчасці па прывабнай цане, а спажыўцам магчымасць набыцця сельскагаспадарчых прадуктаў па канкурэнцыйным кошце.
У харчовай галіне ў Польшчы працуе 48 дзяржаўных кампаній. Артур Собонь заявіў, што да канца чэрвеня яго міністэрства вызначыць тыя кампаніі, якія ўвойдуць у склад новага холдынгу.
аз