Еўрапейскі інвестыцыйны банк (ЕІБ) падпісаў крэдытнае пагадненне з літоўскім аператарам транзітных сетак Amber Grid на суму 65 млн еўра. Пагадненне будзе выкарыстана для будаўніцтва газаправода, які злучыць Літву і Польшчу, піша партал biznesalert.pl.
Газаправод пад назвай GIPL (Газавы інтэрканектар Польшча-Літва) у цяперашні час знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва. Гэты праект закліканы інтэграваць энергетычны рынак Прыбалтыкі і Польшчы з іншымі часткамі Еўрапейскага Звязу. Дзякуючы аб'яднанню, адкрыюцца магчымасці для гандлю газам на паўночным усходзе Еўропы, адначасова будзе ўзмоцненая энергетычная бяспека ўсяго рэгіёну.
- Энергетычыная бяспека зʼяўляецца прыярытэтным пытаннем у інвестыцыях ЕІБ у краінах Балтыі. Газавая злучэнне з Польшчай стане ключавым крокам у рэальнай інтэграцыі еўрапейскага энергетычнага рынку, паколькі яно дазволіць усім краінам Балтыі і Фінляндыі цалкам падлучыцца да еўрапейскіх газавых сетак, сказаў Томас Эстрас, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банку.
Газавы інтэрканектар Польшча-Літва (GIPL) – гэта газаправод высокага ціску даўжынёй 165 км з літоўскага боку і 343 км з польскага боку. Яго дыяметр – 700 мм., а прапускная здольнасць – 2, 4 млрд куб. м. газу на год.
Паводле графіку, газаправод, які злучыць Польшчы і Літву, будзе завершаны да канца 2021 года, піша партал biznesalert.pl.
эж