Як паведамляе Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяроддзя Польшчы за адзін год функцыянавання ўрадавай праграмы «Мой ток» было выдадзена 68 тысяч субсідыяў на агульную суму 340 млн злотых. На гэтыя сродкі ў Польшчы ўсталявалі фотаэлектрычныя ўстаноўкі агульнай моцай 730 МВт.
Сярэдняя магутнасць мікраўстаноўкі, створанай з дапамогай праграмы «Мой ток», складае 5,606 кВт. Рэалізацыя ўсіх пададзеных да гэтага часу заявак дазволіць пазбегнуць эмісіі 584 тысяч тон вуглякіслага ў год.
«Мой ток» – гэта праграма субсідавання будаўніцтва фотаэлектрычных мікраўстановак магутнасцю ад 2 да 10 кВт для жылых памяшканняў. Субсідыя складае максімум 50% выдаткаў, але не больш за 5 тысяч злотых.
Агулам цягам першага году працы праграмы «Мой ток» была палякі падалі 131 тысяч заявак на ўстаноўку фотаэлектрычных панэляў у сваіх хатніх гаспадарак.
PR/эж