Год таму польскі ўрад прыняў рашэнне пра закрыццё школ, ВНУ, тэатраў, кіно ды музеяў. Фірмы пачалі пераходзіць на дыстанцыйную працу. Урад пачаў распрацоўку праграм падтрымкі бізнесу, на якія агулам давялося выдаткаваць 160 мільярдаў злотых.
Польскае выданне ацэньвае як прайшоў год у каранціне для Польшчы. Газета зазначае, што ўрад ды эканоміка справіліся з выклікам. У студзені бягучага году ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў толькі 3,1% - гэта найменш у ЭЗ і другі паказнік ва ўсім свеце пасля Японіі, дзе беспрацоўе не перавысіла 2,9%. Таксама эканамічная актыўнасць у Польшчы скарацілася але нязначна. ВУП краіны ўпаў на 2,7%. Гэта чацвёрты паказнік у ЭЗ. Меншае скарачэнне ВУП было толькі ў Літве, Люксембургу ды Ірландыі.
Гэта звязана ў першую чаргу з тым, што Польшча шмат экспартуе, а структура польскай эканомікі базіруецца не на сектары паслуг, які моцна пацярпеў ад эпідэміі, а на прамысловасці. На добры вынік паўплывала эластычнасць польскіх фірм, якія масава перайшлі на дыстанцыйную працу.
Разам з тым, эпідэмія прынесла велізарныя кошты для эканомікі. Польскія фірмы ды прадпрыемствы.
юл