Беларуская Служба

Украіна намерана ў будучым годзе пачаць здабычу газу ў Чорным моры

24.03.2021 12:51
У бягучым годзе «Нафтагаз» правядзе сейсмічнае даследаванне патэнцыйных марскіх свідравін.
  -
Чорнае мора - ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/Foundry/CC0 creative commons

Украінскі «Нафтагаз» абвясціў, што пад канец 2022 года ён намеры пачаць першае бурэнне ў Чорным моры - паведамляе сайт Energetyka24. Кампанія хацела б выдаткаваць каля 20 мільярдаў долараў на разведку газавых радовішчаў. Палова сумы павінна паступаць ад знешніх інвестараў. У цяперашні час кампанія вядзе перамовы з патэнцыйнымі партнёрамі, найбольш важным эфектам якіх з'яўляецца атрыманне сродкаў – прычым немалых.

«Гэта павінны быць буйныя кампаніі, якія ў будучым змогуць інвеставаць ад 100 мільёнаў да некалькіх мільярдаў долараў», – заявіў дырэктар фірмы Ота Уотэрляндэр (Otto Waterlander). Ён дадаў, што для таго, каб гэта атрымалася, неабходна даць гэтым кампаніям выбар і паказаць «перспектывы і магчымасці».

У бягучым годзе «Нафтагаз» правядзе сейсмічнае даследаванне патэнцыйных марскіх свідравін. Паводле папярэдніх ацэнак, інвестыцыі ў першы год працы могуць дасягнуць 40 мільёнаў долараў. Пасля распрацоўкі радовішчаў кампанія спадзяецца росту іх каштоўнасці, што дапаможа прыцягнуць міжнародны капітал. У доўгатэрміновай перспектыве ўкраінцы хацелі б здабываць з гэтай тэрыторыі да 10 мільярдаў кубоў газу штогод. «Мы перакананыя, што ва Украіне ёсць добрыя перспектывы. Гэта пацвярджаецца чарнаморскімі поспехамі нашых суседзяў – Турцыі і Румыніі «, – гаворыцца ў паведамленні кампаніі. Паводле аналітыкаў, радовішча можа ўтрымліваць да 1-2 трыльёнаў кубічных метраў блакітнага паліва.

нг